Усіх аматараў акцёрскага мастацтва незалежна ад узросту Гродзенскі абласны драматычны тэатр запрашае ў школу «Турандот». Заняткі пачнуцца ў лістападзе.
Iдэя адкрыцця тэатральнай школы належыць актрысе Святлане Марэцкай. Яе з захапленнем падтрымалі і калегі: маўляў, хто, калi не мы?
Як адзначае Аксана Плікус, вядучы майстар сцэны гродзенскага драмтэатру, «галоўная мэта — стварэнне новага тэатру!»
У праграму навучання ўваходзяць майстэрства актора, сцэнічнае маўленне, сцэнічны рух і харэаграфія. Таксама плануюцца акторскія трэнінгі, эцюды, паэтычныя вечарыны, тэатральныя пастаноўкі і творчыя сустрэчы. Аксана Плікус гаворыць, што тэатральныя майстры пастарараюцца даць навучэнцам «усе тое, што ўмеюць самi, увесь вопыт, тэхнiку, душу».
Заняткі будуць праводзіцца па суботах і нядзелях.
На сённяшнi дзень прапановай зацікавіліся 30 чалавек. Але ў тэатры чакаюць большую колькасць ахвотных.