Гродна ў першы бязвізавы ўікэнд наведалі 39 замежных турыстаў. Такія дадзеныя былі агучаныя 31 кастрычніка на аператыўнай нарадзе ў Гродзенскім аблвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Першымі турыстамі, што скарысталіся магчымасцямі перасячэння мяжы ў бязвізавым рэжыме, стала афіцыйная дэлегацыя Падляшскага ваяводства Польшчы. Акрамя гэтага, у першыя дні бязвізавую зону наведалі турысты з Польшчы, Літвы і Іспаніі. На дадзены момант зарэгістраваліся для атрымання дазволу на бязвізавы ўезд у тураператараў яшчэ больш за 70 замежнікаў.
[irp posts="2334″ name="Хутка, нядорага, без праблем: як iспанская сям’я наведала Гродна без візы"]
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў даручыў праводзіць штодзённы аналіз наведвання рэгіёну па бязвізавым рэжыме. «Гэта неабходна для таго, каб дакладна разумець, дзе ёсць недапрацоўкі, што яшчэ трэба будзе змяніць да пачатку вялікага турыстычнага сезону», — адзначыў ён.
Краўцоў падкрэсліў, што ў бязвізавай зоне ёсць патрэба ў дадатковай музеефікацыі аб’ектаў. Турыст не заўсёды ведае пра тое, што тут можна ўбачыць, а калі ведае, то не заўсёды можа знайсці. Змяніць такое становішча спраў ён даручыў таксама да вясны, калі чакаецца больш актыўная плынь турыстаў у парк «Аўгустоўскі канал».
[irp posts="2046″ name="Маршалак Падляшша і яго дэлегацыя сталі першымі бязвізавымі турыстамі ў Гродне"]
Замежныя турысты атрымалі магчымасць прыязджаць у спецыяльны турысцка-рэкрэацыйны парк «Аўгустоўскі канал» без візы з 26 кастрычніка. Гэта прадугледжана ўказам ад 23 жніўня 2016 года № 318 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян». У так званую бязвізавую зону ўвайшлі таксама Гродна і частка Гродзенскага раёна.
Для наведвання парку замежніку неабходна мець з сабой пашпарт (ці іншы дакумент для выезду за мяжу) і дакумент, якi дае права на наведванне Аўгустоўскага канала. У турыстаў павінны быць грошы для выдаткаў на знаходжанне ў Беларусі і выезд з краіны. На кожны дзень знаходжання трэба мець суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш чым 2 базавым велічыням (цяпер 1 БВ — Br21). Бязвізавы рэжым будзе дзейнічаць да 31 снежня 2017 года.
[irp posts="1532″ name="Урад прыняў правілы бязвізавага ўезду на Аўгустоўскі канал і ў Гродна"]