Фота: TheAndrasBarta, pixabay.com
Падказваем, чаму навучыцца і як карысна правесці час 31 кастрычніка — 6 лістапада.
Спонсар рубрыкі - «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».
Запрашаем на Майстэрні Ведаў — трэці раўнд адукацыйна-асветніцкіх сустрэчаў. Падчас іх жыхары горада змогуць наведаць дзевяць розных заняткаў, прысвечаных самым разнастайным тэмам.
Час: 6 лістапада (нядзеля), 11.00−13.00, 13.30−15.30, 16.00−18.00
Месца: у залежнасці ад заняткаў (расклад глядзі тут)
Уваход вольны. Каб запісацца, неабходна запоўніць электронную форму.
Марыш навучыцца праграмаваць і спраўджваць свае мары? Клапоцішся пра сваю бяспеку ў інтэрнэце? Наш французскі валанцёр Эмрык раскажа па-англійску пра прынцыпы праграмавання на мове Python, а таксама як бяспечна карыстацца камп’ютарам.
Час: 4 лістапада (пятніца), 18.30
Месца: вул. Будзёнага, 48а-63.
Уваход вольны. Каб запісацца, неабходна запоўніць электронную форму.
Клуб настольных гульняў «Партал» прапануе больш за 60 настолак у межах начных гульнятэк. Прыходзь у кампаніі або сам: пачаткоўцаў усяму навучаць.
Час: 4 лістапада (пятніца), 20.00
Месца: «Партал», вул. Вялікая Траецкая, 31
Уваход: 6 руб.
Гісторык Алесь Краўцэвіч раскажа пра выключна цікавую частку гісторыі Гродна — паганцаў, іх месцы культу і уплыў на бягучае жыццё горада.
Час: 1 лістапада (аўторак), 19.00
Месца: Этнакрама «Цудоўня», вул. Вялікая Траецкая, 14
Уваход вольны
Такую магчымасць атрымаеш пад час наведвання выставы «Відавочнае і неверагоднае: аптычныя эфекты», якой экспанаты можны не толькі ўбачыць, але і кранаць. Выстава прыехала з Варшаўскага Цэнтра навукі і тэхнікі «Капернік».
Час: пн-чц, нд — 10.00−21.00, пт-сб — 10.30−21.30 (адкрыццё 2 лістапада)
Месца: ГЦ OldCity, вул.Дубко, 17
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…