Гістарычная лекцыя-расповед на тэму «Гародня паганская» пройдзе 1 лістапада ў «Краме Ц». Лекцыю прачытае гісторык Алесь Краўцэвіч.

Слухачы пачуюць пачуць адказы на такія пытанні, як:

1. Ці праўда, што Гродна заснаваны паганцамі?

2. Ці праўда, што знакамітая Каложа стаіць на месцы старажытнага капішча?

3. Ці існуе зараз культ продкаў і ў якой форме?

Пачатак мерапрыемства ў 19.00 па адрасе вул. Вялікая Траецкая, 14.

Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Этнакрама «Цудоўня».