Пераможная серыя ў чэмпіянаце Беларусі для «Нёмана» працягваецца. У родных сценах 29 кастрычніка гродзенскія хакеісты не пакінулі шанцаў «Дынама-Маладзечна». Каманда Дзмітрыя Краўчанкі атрымала ў Гродне шэсць безадказных шайб.
Нягледзячы на шчыльны графік гульняў, «Нёман» выглядаў вельмі свежа на фоне «Дынама».
З першых хвілін гаспадары пляцоўкі кінуліся ў бой і толькі дзякуючы вопытным дзеянням галкіпера «Дынама» Яна Шелепнева лiк пасля першага перыяду быў 1:0. Адзіную шайбу забіў Дарафееў.
Усё, што не здолеў «Нёман» зрабіць у першай дваццаціхвiлiцы, зрабіў у другой. Праз 9 секунд пасля свістка аб пачатку перыяду, гродзенцы падвойваюць перавагу з дапамогай Жыдкіх. Праз тры хвіліны Пасют забіў трэцюю шайбу. Таксама па шайбе ў другім перыядзе вызначыліся Шырокаў і Дарафееў.
У трэцім перыядзе «Нёман» працягваў дамінаваць, і здолеў закінуць толькі адну шайбу. Зрабіла гэта гродзенская каманда ў меншасці, дакладным кідком адзначыўся Безайс.
Нёман" - «Дынама-Маладзечна» 6:0 (1:0, 4:0, 1:0)
Галы:
03.20 1:0 — Дарафееў (Пасют, Лакканен)
20.09 2:0 — Жыдкіх
23.21 3:0 — Пасют (Дарафееў, Кіслы)
25.54 4:0 — Шырокаў (Марчанка, Лісічкін, — бол.)
38.32 5:0 — Дарафееў (Лаканен, — бол.)
51.42 6:0 — Безайс (Дарафееў, Пасют, — мен.)
Пасля перамогі над «Дынама» ў турнірнай табліцы «Нёман» працягнуў дзяліць другi і трэцi радок з «Юнацтвам», у каманд па 39 ачкоў. На першым месцы ідзе «Гомель», у якога на адно ачко больш.
Далей у чэмпіянаце надыходзіць міжнародная паўза. Адновіцца турнір толькі 10 лістапада, калi ў Гродне «Нёман» будзе прымаць «Брэст».
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…