Штотыдзень журналісты Hrodna.life збіраюць у адным месцы самыя цікавыя адукацыйныя падзеі ў горадзе. Навучыцца танцам, шахматам, фота або натхніцца TEDWoman – гэта да нас.


Спонсар рубрыкі – “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.

edustudio-logo (1)“Студыя” працуе для тых, хто хоча развівацца і атрымліваць карысныя веды і ўменні для самаразвіцця, кар’ернага росту і працы на карысць грамадства. Прапануе адукацыйныя курсы, трэнінгі, праекты, карпаратыўнае навучанне.


1. Шахматам

Даўно марыў навучыцца граць у шахматы? Граеш, але няма з кім трэніравацца? У Цэнтры развіцця і адпачынку “Партал” ёсць такая магчымасць. Навучанне, а таксама разбор партый праходзіць па панядзелках.

Час: 24 кастрычніка (панядзелак), 19.00

Месца: “Партал”, вул. В. Траецкая, 31

Уваход: 4 руб.

2. Побытаваму танцу

У гэтую пятніцу адбудуцца чарговыя заняткі Школы пабытовага танца. Удзельнікі будуць працягваць вучыць трохкрок і польку у парах, а таксама вывучаць адзін-два новых танцы.

Час: 28 кастрычніка (пятніца), 19.00

Месца: ГрДУ, вул. Леніна, 32, пам.1

Уваход вольны

3. Беларускай мове

Тэма заняткаў “Мова Нанова” 24 кастрычніка – “Фэнтазі”. Выступіць аўтар “Сямі камянёў” Аляксей Шэін, таксама адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу “Хронік Нарніі”.

Час: 24 кастрычніка (панядзелак), 19.00

Месца: Будзёнага 48а-63

Уваход вольны

4. Музыцы, фота, тэатру, мастацтву…

І шмат чаму іншаму! Такую магчымасць ты атрымаеш ад арганізацыі АБФ. Тут кожны дзень прыходзяць размовы, воркшопы ў рамках шведскіх кружкоў. За раскладам можна сачыць у вк арганізацыі.

Уваход вольны

5. Натхненне і ідэі падчас TEDxHrodnaWoman

TED – гэта новыя ідэі, выступленні, якія дазваляюць задумацца і ад якіх атрымаеце натхненне – гэта гарантавана. Ужо ў суботу ў Гродне адбудзецца жывы прагляд TEDWoman-2016 з Сан Францыско. Што канкрэтна будзем глядзець? Залежыць таксама ад твайго голасу.

Час: 29 кастрычніка (субота), 15.00-20.00

Месца: Цэнтр гарадскога жыцця, вул. Савецкая, 3

Уваход вольны, пасля папярэдняй рэгістрацыі