Дадаць навіну
Панядзелак, 25 чэрвеня 2018, 04:09

Гармонія з прыродай і яе гукамі: гонг-майстар лячыў гродзенцаў музыкай

Больш за 50 гродзенцаў сталі сведкамі ўнікальнага канцэрту «Залатое сячэнне» з выкарыстаннем незвычайных інструментаў: гонгаў, чараў і ракавін. Такі канцэрт 21 кастрычніка прайшоў упершыню не толькі ў Гродне, але і ва ўсёй Беларусі.

Доктар халiстычнай медыцыны, член Міжнароднай асацыяцыі гукатэрапеўтаў, гонг-майстар Андрэй Сутугінас не першы раз выступае ў Гродне, дзе ў яго шмат знаёмых і сяброў. Але калі раней ён праводзіў проста семінары, то цяпер вырашыў арганізаваць цэлы канцэрт.

На працягу двух гадзін майстар лячыў гарадзенцаў сваёй незвычайнай жывой музыкай, якая давала магчымасць хаця б на час гарманізавацца з прыродай і яе гукамі. Дарэчы, акрамя Андрэя Сутугінаса ў Беларусі такой музыкай ніхто не займаецца.

Старажытныя містыкі лічылі, што гук металічнага дыска перадае чалавеку ўніверсальную жыццёвую энергію, гарманізуе яго цела і душу, пазбаўляючы ад страху смерці, вяртаючы да радаснага светаўспрымання. Лічылася, што гукі гонга, уваходзячы ў рэзананс з усімі органамі, лечаць іх і спрыяюць рэгенерацыі клетак арганізма.

6

«Такі канцэрт-імправізацыя з архаічнымі інструментамі праходзіць упершыню не толькі ў Гродне, але і ў Беларусі. Можа гэта камусьці падасца незвычайным для зроку і слыху, але гэтыя гукі блізкія кожнаму. Я аб’ядноўваю ўсе свае інструменты, каб атрымлівалася аб’ёмнае гучанне», — адзначыў майстар.

1

7

8

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: