У Гродне будуць ствараць жыллёвы кааператыў для чаргавікоў для будаўніцтва жылля па сабекошце без прыцягнення льготнага крэдыту. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама.

На працягу месяца ў Гродне вывучалі грамадскае меркаванне з нагоды магчымасці будаўніцтва жылля для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, без прыцягнення льготных крэдытаў. Заплаціць за кватэру неабходна будзе з уласных сродкаў, але жыллё чаргавікам абыйдзецца па сабекошце. Апытанне паказала, што жадаючых пабудавацца па такой схеме ў абласным цэнтры каля тысячы.

«Цяпер адміністрацыі Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў Гродна ствараюць ЖБВК з ліку жадаючых. Гэты працэс зойме каля двух месяцаў. Калі ўсё пройдзе паспяхова, будзем пачынаць будаўніцтва», — адзначылі ва УКБ Гродзенскага гарвыканкама. Там падкрэслілі, што праект новага дома ўжо гатовы, прайшоў неабходныя экспертызы. Узвядуць 134-кватэрны панэльны дом у новым жылым раёне Альшанка. У асноўным у ім будуць 2-пакаёвыя (плошчай 56 і 66 кв.м) і 3-пакаёвыя кватэры (79 і 83 кв.м).

Галоўная ўмова для ўступлення ў ЖБВК — знаходжанне на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў і гатоўнасць выплаціць за кватэру з уласных сродкаў без прыцягнення льготнага крэдыту.

Умовы аплаты прадугледжваюць штомесячныя плацяжы (у адпаведнасці з актамі выкананых работ), канчатковы разлік — на працягу месяца пасля ўводу дома ў эксплуатацыю. Пры гэтым кошт квадратнага метра без унутраных прац па стане на кастрычнік складае Br679, з імі - Br 779.

Калі такі вопыт зарэкамендуе сябе, яго ў горадзе будуць выкарыстоўваць і далей. У прыватнасці, адно з будаўнічых прадпрыемстваў Гродна разглядае пытанне ўзвядзення жылля па сабекошце для сваіх работнікаў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Працягваецца ў Гродне і будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай. З пачатку года ў строй уведзена 7 дамоў на 868 кватэр, яшчэ адзін 72-кватэрны дом будзе здадзены ў абласным цэнтры ў снежні.


Если вы хотите, чтоб в вашей квартире было тепло и уютно в любое время года, советуем вам установить теплый пол. А приобрести нагревательный кабель по привлекательной цене можно тут http://sanit.by. Большой выбор, высокое европейское качество.