Гродзенскія аўтааматары спаборнічалі ў начным манеўраванні ў рамках мерапрыемства «Auto Hallowen», што прайшло ўвечары 21 кастрычніка на пляцоўцы ў Панямунi.

Усе ўдзельнікі ў цёмны час сутак праязджалі на хуткасць па неасветленай трасе, пазначанай конусамі. Удзельнікам трэба было максімальна хутка праехаць патрэбны адрэзак, туды і назад. Перад заліковым коламі прайшлі трэніроўкі.

«Гэта мерапрыемства ў Гродне праходзіць ужо ў трэці раз. Раней было больш удзельнікаў, цяпер трохі менш [было 11 удзельнікаў, у тым ліку дзве жанчыны — рэд.]. Для кіроўцаў гэта павінна быць цікава, бо можна сябе паспрабаваць у розных сітуацыях у цёмны час сутак. Мы не толькі спаборнічаем, але і адпрацоўваем навыкі язды. Для вадзіцеляў гэта важна, бо ў нестандартнай сітуацыі ім трэба ўмець хутка зарыентавацца», — распавёў адзін з арганізатараў мерапрыемства Алег Хамiцкi.

Лепшых кіроўцаў адзначылі падарункамі.

2
4
6
7