Санкцыі ўвёў у 2006 годзе прэзідэнт Джордж Буш за парушэнне правоў чалавека ў Беларусі. З 2015 года яны былі прыпыненыя, і гэта рашэнне прадоўжана ў чарговы раз, піша dw.com.
ЗША працягнулі рэжым прыпынення санкцый у дачыненні да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў на паўгода да 30 красавіка 2017 года, паведаміла намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Брыджыт Брынк на брыфінгу ў Мінску 18 кастрычніка. Адпаведнае паведамленне распаўсюдзіла таксама Міністэрства фінансаў ЗША.
Санкцыі былі ўведзеныя прэзідэнтам Джорджам Бушам 16 чэрвеня 2006 года ў сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі і з тых часоў падаўжаліся да канца 2015 года. У санкцыйных спіс уваходзяць «Беларускі нафтавы гандлёвы дом», канцэрн «Белнафтахім», Belneftekhim USA Inc., ААТ «Белшына», ААТ «Гродна Азот», ААТ «Гродна Хімвалакно», ААТ «Лакафарба», ААТ «Нафтан» і ААТ «Полацк-Шкловалакно».
29 кастрычніка 2015 года Мінфін ЗША прыняў рашэнне аб частковым змякчэнні санкцый на паўгода, дазволіўшы транзакцыі. Калі сума ўгоды перавышае 10 тысяч долараў, грамадзяне ЗША абавязаны паведамляць кіраванне кантролю замежных актываў Дзярждэпартамента. У красавіку 2016 года гэтыя рашэнне было падоўжанае яшчэ на паўгода. Гэты дазвол не вызваляе заблакаваную ўласнасць гэтых прадпрыемстваў.