Прыбыўшы ў Гродна пасля вызвалення Алег Зухавіцкі перш за ўсё наведаў сінагогу, дзе сустрэўся з рабінам і памаліўся. Нагадаем, асноўны ўладальнік групы мэблевых кампаній «ЗОВ» выйшаў на волю 18 кастрычніка. На наступны дзень раніцай ён ужо быў у Гродне.

Гродзенскі рабін Iцхак Кофман расказаў, што бізнесмен прыехаў да іх у сінагогу, дзе акурат адзначалі свята Суккот.

«Нам вельмі прыемна, што ён зрабіў гэта ў першую чаргу. Гэты чалавек з вялікай душой, які дапамог абшчыне і сінагозе ў цэлым [сям'я Зухавіцкіх спансіравала рэстаўрацыю сінагогі - рэд.]. Мы перажывалі і вельмі чакалі Алега і, дзякуй Богу, што ўсё гэта скончылася. Варта адзначыць, што яго вызвалілі на свята. І для нас гэта ўжо свята ўдвая», — адзначыў рабін.