Асноўны ўладальнік групы мэблевых кампаній “ЗОВ” Алег Зухавіцкі выйшаў на волю. Гэтую інфармацыю TUT.BY пацвердзілі родныя бізнесмена.
Алега Зухавіцкага вызвалілі 18 кастрычніка. Цяпер ён знаходзіцца ў Гродне. “Першае, што ён стаў рабіць, – тэлефанаваць сябрам і родным і настроены па-баявому”, – пракаментаваў бацька бізнесмена.
Асноўны ўладальнік групы мэблевых кампаній “ЗОВ” Алег Зухавіцкі апынуўся пад вартай у лютым 2015 года. У траўні ён выйшаў на волю і праз некалькі тыдняў запусціў у Гродне новую фабрыку па вытворчасці вырабаў з натуральнага дрэва. Ён таксама кампенсаваў шкоду на суму каля 60 млрд рублёў. Але ў лістападзе 2015 года ізноў апынуўся ў няволі. КДБ падазраваў Зухавіцкага і яго кампаньёнаў у атрыманні ценявых даходаў з наступным вывадам сродкаў за межы краіны і нявыплатай падаткаў у асабліва буйным памеры. У жніўні 2016 года стала вядома, што матэрыялы па справе Зухавіцкага ўжо накіраваныя ў пракуратуру для перадачы ў суд.