Адна перамога і дзве паразы не дазволілі лідчанам прабіцца ў наступны раўнд Кубка УЕФА. Чэмпіён Беларусі заняў толькі трэцяе месца ў сваёй групе і завяршыў выступленне ў еўракубку.
Асноўны раўнд Кубка УЕФА, праходзіў з 12 па 15 кастрычніка ў Бялградзе. У першым матчы лідская каманда ўпэўнена абыграла грэцкую “Ацiну-90” з лікам 3:1. На наступны дзень футбалісты “Лідсельмаша” саступілі харвацкаму “Нацыяналу” (0:1).
У заключным матчы з сербскім клубам “Экономац” беларускую каманду задавальняла толькі перамога, але жаданага выніку “Лідсельмаш” не дабіўся і мінімальна прайграў суперніку з лiкам 1:0.
Такім чынам, лідчане скончылі выступленне ў групе на трэцім месцы. Барацьбу ў элітным раўндзе турніру працягнуць “Нацыянал” і “Экономац”.


