У суботу, 15 кастрычніка, на пошукі пенсіянера выйшла 15 валанцёраў, сярод іх былі і падлеткі, якія расклейвалі арыенціроўкі па горадзе. Пошукавая група таксама прачэсвала тэрыторыю, дзе мог быць зніклы. Але дагэтуль пошукі вынікаў не прынеслi.

Іваноў Аляксандр Іванавіч, 1935 года нараджэння, меркавана 8 кастрычніка пакінуў месца жыхарства па адрасе Ажэшкi, 38 і яго месцазнаходжанне дагэтуль невядома.

«Пошукі працягваюцца, але пакуль ніякіх вынікаў няма. Ёсць толькі новая інфармацыя, але яна не пацверджаная. Былі паведамленні, што бачылі пенсіянера ў райне „Азота“, але не факт, што гэта быў менавіта ён. Мы ў суботу правялі шэраг мерапрыемстваў, будзем і далей працягваць пошукі і просім грамадзян, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй, абавязкова паведаміць нам альбо ў міліцыю», — распавёў камандзір пошукавага атрада «ЦентрСпас» Аляксандр Крыцкі.

У бліжэйшы час валанцёры атрада правядуць чарговую гутарку са сваякамі пенсіянера, а таксама атрымаюць магчымасць праглядзець камеры відэаназірання на вакзалах.

Па раней атрыманых дадзеных, пенсіянер правалаў у памяці не меў, у яго толькі хвароба Паркінсана. Таксама вядома, што ён чалавек моцны і здаровы, бо ў мінулым быў ваенным.

Прыкметы: на выгляд 80 гадоў, рост 175−178 см, хударлявага целаскладу, валасы сівыя, кароткія

Меркавана быў апрануты: шэрая вятроўка, цёмныя штаны, чорныя чаравікі

Асаблівыя прыкметы: мае шнар пасля аперацыі па выдаленні апендыцыту, кульгае на правую нагу, рукі трасуцца (у сувязі з захворваннем Паркінсана), хада павольная

Калі хто валодае якой-небудзь інфармацыяй — просьба паведаміць па тэлефонах:

Міліцыя: 8 (029) 7 885 948, 8 (0152) 796 806 або 102

«ЦентрСпас»: +375 (33) 622−45−20, + 375 (33) 363−55−77