“Усё перадавое будзем выпрабоўваць на вас”. У гродзенскім Універсітэце Залатога Веку пачала працаваць ганаровая навуковая рада

Сталыя студэнткі і студэнты УЗВ адзначылі 13 кастрычніка пачатак восьмага навучальнага года. Сёлета ва УЗВ будзе працаваць 40 розных курсаў і клубаў, а вучыцца прыдзе больш за 200 чалавек. У гэтым годзе ва ўніверсітэце створана Ганаровая навуковая рада. У яе склад запрасілі вядомых навукоўцаў з Беларусі, Польшчы, Украіны і Расіі. Прывітаў студэнтак і студэнтаў сябра Рады, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Андрэй Майсеёнак.

image00001

З яго словаў, навукоўцы з Рады будуць выкарыстоўваць УЗВ як пляцоўку для правядзення даследванняў, а студэнты стануць  рэспандэнтамі, крыніцай  інфармацыі і зваротнай сувязі.

“Памятаеце, на мінулай лекцыі я вам расказваў пра вітамін D? А зараз яшчэ столькі сенсацый! Так хочацца падзяліцца з вамі! Але ў навуковай рады будзе і да вас такая вялікая просьба – каб мы ўсё ж супрацоўнічалі. Мы будем прапаноўваць вам анкеты, бо вы таксама, як і ўсе студэнты, ёсць падвопытны матэрыял. Тое, што вы напішаце, будзе выкарыстана, каб дапамагчы вам”.

image00002

Разам з Андрэем Майсеёнкам у склад Навукова рады УЗВ уваходзяць доктар навук, прафесар Кірыл Прашчаеў, які ўзначальвае навукова-даследчы цэнтр “Геранталогія” ў Маскве, доктар навук, прафесар Андрэй Ільніцкі, загадчык кафедры тэрапіі, гэрыатрыі і антыўзроставай медыцыны з Інстытута павышэння кваліфікацыі ФМБА Расіі, старшыня Беларускага геранталагічнага таварыства. Неўзабаве склад Рады можа папоўніцца навукоўцамі з Польшчы і Украіны.

Універсітэт Залатога Веку быў створаны ў Гродне вясной 2010 г. З таго часу яго студэнтамі сталі ўжо каля тысячы гарадзенак і гарадзенцаў ва ўзросце ад 55 год і вышэй.


Праект “Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз адукацыю, актывізацыю і валанцёрскую дапамогу” рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” і прафінансаваны Фондам “Памяць, адказнасць і будучыня” (EVZ) у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”. Арганізатар праграмы ў Беларусі – міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне”.

Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванне фонда EVZ. Адказнасць за змест нясе аўтар/нясуць аўтары.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: