Будаўніцтва на вуліцы Пралетарскай узнавілі ў кастрычніку 2016 пасля працяглага перапынку, звязанага з адсутнасцю грошай. “Гроднажылбуд” плануе ўзвесці тут два дзевяціпавярховыя дамы па чатыры пад’езды кожны. Гэта будуць камерцыйныя дамы, а не жыллё для тых, хто стаіць у чарзе, піша “Новый Гродно”.

Будынкі былога ваеннага гарадка знясуць, акрамя дзвюх казарм міжваеннага часу – у іх мае размясіцца крама на 250 кв.м., кавярня на 112 месцаў і прадпрыемствы абслугоўвання.

Плануецца, што ў новым квартале, будаўніцтва якога анансавалі яшчэ ў 2011 годзе, будзе жыць каля 3000 чалавек. Там мае быць дзіцячы садок, пошта, банк ды іншыя прадпрыемствы, а таксама новая каналізацыйна-насосная станцыя.

Будаўніцтва квартала з дамоў серыі КПД з маналітнымі ўстаўкамі пачалося ў лютым 2015 года, але было прыпынена з-за адсутнасці сродкаў.