Фото: wspolczesna.pl
Трагічнае здарэнне адбылося ў нядзелю, 9 кастрычніка, на трасе № 8 паміж Варшавай і Беластокам. У ваколіцах мясцовасці Прасеніца польскі Hyundai сутыкнуўся з беларускім рэйсавым аўтобусам. Тры чалавекі загінулі на месцы, піша wspolczesna.pl.
Выратавальнікі атрымалі інфармацыю пра здарэнне каля 15.30. Загінулі кіроўца і пасажыры легкавушкі, верагодна жыхары Варшавы. У аўтобусе былі кіроўца і восем пасажыраў, з імі нічога не здарылася.
З папярэдніх высноваў паліцыі вынікае, што Hyundai раптоўна з’ехаў на сустрэчную паласу і ў лоб сутыкнуўся з аўтобусам. Прычыну здарэння высвятляе паліцыя.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…