Трагічнае здарэнне адбылося ў нядзелю, 9 кастрычніка, на трасе № 8 паміж Варшавай і Беластокам. У ваколіцах мясцовасці Прасеніца польскі Hyundai сутыкнуўся з беларускім рэйсавым аўтобусам. Тры чалавекі загінулі на месцы, піша wspolczesna.pl.

Выратавальнікі атрымалі інфармацыю пра здарэнне каля 15.30. Загінулі кіроўца і пасажыры легкавушкі, верагодна жыхары Варшавы. У аўтобусе былі кіроўца і восем пасажыраў, з імі нічога не здарылася.

57fb3a315ce7f_p

З папярэдніх высноваў паліцыі вынікае, што Hyundai раптоўна з’ехаў на сустрэчную паласу і ў лоб сутыкнуўся з аўтобусам. Прычыну здарэння высвятляе паліцыя.

57fb3a2f5b194_p