На прыбудове да гродзенскай кірхi ўсталявалі сонечныя батарэі

У Гродне ўжо выпрабавалі новыя сонечныя батарэі, ўсталяваныя 6 кастрычніка на прыбудове да лютэранскай кірхi. З поўным запускам новай сістэмы гарадзенскія лютэране змогуць самі атрымліваць каля 50% неабходнай электраэнергіі.

Устаноўкай сонечных батарэй займалася мінская фірма «Медыум», якая ўсталёўвае падобныя канструкцыі па ўсёй Беларусі. Майстар фірмы Уладзімір кажа, што за такой тэхналогіяй здабычы электраэнергіі будучыня.

«Чатыры панэлі змогуць даваць каля 150 кВт у месяц. Калі будзе сонца ўвесь час, то будзе адпаведна больш энергіі. Штомесяц кірха з прыбудовай выпрацоўвала каля 260 кВт. Пасля поўнага запуску сістэмы лютэране змогуць атрымліваць каля 50% энергіі за кошт сонца. Калі ў будучыні ўсталююць яшчэ столькі ж панэляў, то змогуць выходзіць і на поўную самаакупнасць».

Пастар лютэранскай кірхі Уладзімір Татарнікаў адзначыў, што атрыманне энергіі ад таго, што дае Бог, гэта той шлях, якога яны і прытрымліваюцца.

«Асноўная частка працы зробленая, сістэма можа функцыянаваць. Цалкам мы яе запусцім пасля рамонту ў памяшканні. Хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца да Новага года.

Нават у дрэннае надвор’е частка энергіі за кошт ультрафіялету будзе паступаць. Спадзяемся, што сістэма сябе акупіць на працягу 2−3 гадоў. У будучыні, пры добрым раскладзе, пашырым панэлі і выйдзем на самаакупнасць — для нас гэта важна. Адзін толькi арган паглынае велізарную колькасць энергіі".

Па стане на кастрычнік 2016 года ў Беларусі ўжо больш за 450 аб’ектаў, на якіх ўстаноўлены сонечныя батарэі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025