Прыборы для гусенічнага транспарту — генератары і рэгулятары напружання — затрымалі польскія мытнікі ў пункце пропуску Баброўнікі, паведамілі ў прэс-службе Мытнай палаты ў Беластоку.

44-гадовы кіроўца беларускага грузавіка правозіў 10 прыбораў, якія выклікалі падазрэнні ў мытнікаў. У выніку дэтальнага кантролю высветлілася, што гэта прыборы для баявых машын, для абароту якімі трэба мець адмысловы дазвол. Яго на было, таму прыборы затрымалі.

Справу пад наглядам Акруговай пракуратуры ў Беластоку вядзе Агенцтва Унутранай Бяспекі Польшчы.

За абарот тавараў, якія маюць стратэгічнае значэнне для бяспекі дзяржавы ды міжнароднага міру і бяспекі, пагражае ад году да 10 гадоў пазбаўлення свабоды.

tanki-kantrabanda_2

tanki-kantrabanda_1