На мінулым тыдні мастацкая галерэя ў музеі Януша Паруліса папоўнілася новымі малюнкамі. На іх — побач са смакоткамі - кілішак, лыжка, вазачка і бутэлечка з-пад лекаў. Усё гэта экспанаты з музея. Навучэнкі студыі Кацярыны Забелінай малявалі іх на занятку 9 лютага, а тыя, што вучацца маляваць разам з мастачкай Дар’яй Іманавай — 11 лютага.

Скетчы з выявай гістарычных прадметаў могуць стаць альтэрнатывай самім прадметам, што Януш меў прадаць, каб сабраць сродкі на ўтрыманне музея.

[irp posts="10 916″ name="Малюем з Hrodna.life у падтрымку музея Януша Паруліса"]

У «італьянскую» тэму з сырамі, што праходзілі на занятку Кацярыны Забелінай, добра ўпісаліся даўнія прадметы.

Image00002

Хаця гарадскі быт за многія гады іх існавання змяніўся, яны гарманічна суседнічалі з сучаснымі далікатэсамі.

Image00001

Слодычы да гарбаты і зімнія ягады, што малявалі разам з Дар’яй Іманавай, таксама добра дапасаваліся да музейных экспанатаў.

Image00002

Калі вы малюеце ці толькі вучыцеся гэта рабіць і маеце жаданне далучыцца да акцыі, пішыце ў каментах, ці на нашу рэдакцыйную паштовую скрыню — info@hrodna.life. Януш абяцаў прадастаўляць на час экспанаты, каб мы маглі маляваць з натуры. Неўзабаве мы арганізуем майстар-клас, дзе памалюем разам штосьці з музейных цікавостак.

У выпадку, калі вам прышоўся даспадобы нейкі малюнак, і вы хочаце яго набыць, таксама паведаміце нам — звяжамся з аўтарам, каб вы маглі атрымаць малюнак і з Янушам, каб ён атрымаў ваша ахвяраванне.

Image00001