Аляксей Ліман, вядомы ў Гродне як «Лімон», — адзіны чалавек у горадзе, у якога амаль 30% галавы ў татуіроўках. Размаляваныя ў яго і іншыя часткі цела ды на гэтым ён не плануе спыняцца. У 23 гады Лімон — вядомы гродзенскі татуіроўшчык, бармэн ды «твар» расійскай брокерскай кампаніі.
На твары больш тату, чым у іншых на ўсім целе
У Гродне нікога не здзівіш татуіроўкамі на целе. Іншая справа — тату на твары. Свой першы малюнак на твары хлопец набіў у 18 гадоў - гэта быў малы і непрыкметны якар.
«Я разумею, што татуіроўкі на твары — гэта на ўсё жыццё, але мяне яны прываблівалі яшчэ ў падлеткавым узросце. Мне тады захацелася абзавесціся сваім якарам. Але з часам на мне стала з’яўляцца ўсё больш малюнкаў. Цяпер на маёй галаве, напэўна, больш татуіровак, чым у сярэднестатыстычнага беларуса на ўсім целе».
Эмблема кампаніі на твары за 3 тысячы долараў
Меч з’явіўся на твары Аляксея пасля суму. Аднойчы хлопец прыйшоў у салон, у якім працуе, і вырашыў, як кажа, «пакутнуць» [Аляксей сказаў па-руску: «страдануть"]. Майстар тады зрабіў першую вялікую татуіроўку на твары Лімона. Таксама на галаве Аляксея ёсць надпіс «не адчуваю болю», ёсць тату ў выглядзе адтуліны ад кулі на скроні, што азначае «адзіны шлях». Таксама ёсць тату з надпісам на латыні «Усё пайшло не так». Але самая вялікая татуіроўка на твары гродзенца гэта эмблема расійскай брокерскай кампаніі, за якую яму заплацілі вялікую суму грошай.
«У інтэрнэце я знайшоў аб’яву: сур’ёзная кампанія, звязаная з фінансавай пірамідай, праводзіць акцыю — „зрабі тату кампаніі і атрымай грошы“. Я паглядзеў прайс і абраў самую вялікую татуіроўку, якую трэба было наносіць на твары. За гэты малюнак я атрымаў 3000 долараў, якія ў ўклаў у апаратуры і фарбу для тату. Можна сказаць, грошы ўклаў у добрую справу. Не шкадую, што набіў такі малюнак, ён мне нават пасуе».
Грошы тады гродзенцу перадалі праз месяц, а вось ці існуе зараз тая брокерская кампанія, хлопец не ведае, бо сувязь яны наогул не падтрымліваюць.
«Паласа ваяра» — не апошняя татуіроўка
На галаве ў Лімона цяпер дзевяць татуіровак. Апошняя з’явілася зусім нядаўна: хлопец вырашыў пасярэдзіне твару набіць «паласу воіна».
«Мая лінія трохі адрозніваецца ад правільнай. Гэтая лінія з палiнэзiйскай гісторыі - паласа воіна. Рабілі яе пераважна ў плямёнах Маоры. Ды і цяпер робяць такія лініі. Я, вядома, не палiнэзiйскiй воін, але вырашыў зрабіць нешта падобнае. Такая ідэя ў мяне з’явілася вельмі даўно, са з’яўленнем якара на твары. Два дні ляжаў ноччу перад нанясеннем татуіроўкі і думаў: трэба „страдануць“ і зрабіць яе. У выніку нешта атрымалася».
«Што будзе ў будучыні - не ведаю, але пакуль б’ю татуіроўкі»
Вучыцца біць татуіроўкі Аляксей пачаў у 11 гадоў, а сур’ёзна заняўся гэтай справай у 15. Вучыўся на… апельсінах, а са з’яўленнем добрай машынкі перайшоў на людзей.
«Спачатку людзі шарахаліся, пальцам паказвалі, ды і цяпер гэта працягваецца, але я сам да сваіх татуіровак прывык, наогул не звяртаю ўвагу на людзей. Міліцыя ўсміхаюцца, сваякі змірыліся, дзецям падабаецца. Да сваёй працы я стаўлюся сумленна, выконваю заказы якасна. Ужо больш за восем гадоў набіваю татуіроўкі, цяпер гэта асноўны від дзейнасці. Працую ў салоне «Трынаццаты Цыкл». А так па адукацыі я электрык, таксама прайшоў курсы бармэна, працаваў у некаторых піцейных установах.
Праз 5−10 гадоў я не ведаю кім буду, усё вельмі складана. Я не магу нават сказаць, што будзе заўтра ці праз тыдзень. Проста не ведаю куды занясе мяне мая рака, спадзяюся, усё будзе добра. Будзем развівацца і будзем спасцігаць новыя вышыні. Ёсць думка ў будучыні заняцца барберскай справай [барбер — цырульнік для мужчын — рэд.], а як яно ўсё пойдзе, нават не ведаю".
Прывітанне з ваенкамата
Аляксею 23 гады, нядаўна яму прыйшла павестка ў ваенкамат. Яшчэ пяць гадоў таму хлопец быў нягодны да вайсковай службы ў мірны час. Тады татуіровак у яго яшчэ не было.
«Я быў шакаваны, што мне прыйшла павестка, нават і не ведаю, што яны ад мяне хочуць. Трэба будзе схадзіць і даведацца. Я тут пачаў думаць, можа яны захацелі мяне ўбачыць у мэтах супрацоўніцтва і рэкламы? На твары яшчэ месца ёсць».