Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Падпішыся, каб атрымліваць навіны Hrodna.life рэгулярна на сваю паштовую скрыню.

Гродна для турыстаў: не-галоўныя музеі горада, якія варта наведаць

Замкі і галерэі — гэта цудоўна. Але на многіх яны наганяюць тугу сваёй падобнасцю ды кіламетрамі шафаў з тысячамі экспанатаў. Hrodna.life раіць наведаць турыстым, у тым ліку бязвізавым, месцы ўнікальныя, незаезджаныя, куды часам няпроста трапіць, дзе не давядзецца сумаваць, а часам можна нават спужацца.

 

1. Музей турэмнага побыту

У гродзенскай турме сядзелі многія знакамітыя асобы: Напалеон Орда, Фелікс Дзяржынскі, Валянцін Таўлай, Піліп Пестрак, Вольф Месінг ды іншыя. Нядзіўна, што пра гісторыю ўстановы ёсць што расказаць (і паказаць). У экспазіцыі прадстаўлены асабістыя рэчы, здымкі, дакументы і ўзнагароды былых супрацоўнікаў турмы, а таксама артэфакты, прысвечаныя гісторыі пенітэнцыярнага ведамства. Сярод экспанатаў — ланцугі, кайданы і рагаткі пачатку XIX стагоддзя, клеймы, якія ставілі на шчаку асуджаных. Ёсць рэканструкцыя камеры і вялікі макет гродзенскай турмы.

Фота: bip-grodno.by
Фота: bip-grodno.by

Важна: Музей адчынены толькі для груп наведвальнікаў і па папярэднім запісе. Індывідуальна туды не патрапіць.

Адрас: вул. Кірава, 6

Кантакты: +375 (152) 72-09-73 (дзяжурная служба)

 

2. Музей у Вялікай харальнай сінагозе

Гродзенская сінагога згадваецца ўпершыню ў 1540 г., сучасны выгляд атрымала ў канцы ХІХ ст. Дзякуючы падтрымцы мясцовых прадпрымальнікаў будынак удалося адрэстаўраваць. Асабліва прыгожа выглядае малітоўная зала з вуглавымі калонамі, скляпеннямі і ляпнінай. Зараз тут адбываюцца малітвы, праходзяць святы, а яшчэ існуе музей, які быў прыватным, але стаў часткай Музея гісторыі рэлігіі. Ён расказвае пра гісторыю габрэяў Гродзеншчыны і знакамітых выхадцаў з гэтага рэгіёну.

Сінагога, сучасны выгляд

Час працы: аўт-нд, 11.00-18.00

Адрас: вул. Вялікая Траецкая, 59а

Кантакты: +375 (152) 74-32-70

 

3. Музей гарадской гісторыі і побыту Януша Паруліса

У прыватным музеі Януша Паруліса знаходзіцца 40 тысяч самых розных экспанатаў, пераважна з «польскага» і савецкага часу, але не толькі. Рэчы перадаваліся з пакалення ў пакаленне: прадметы побыту, посуд, кнігі, елачныя цацкі, паштоўкі, гадзіннікі. Прадметамі можна карыстацца і зараз, і ўжо дакладна можна ўсё кранаць. Часам у музеі праходзяць тэматычныя выставы.

Музей знаходзіцца ў жылым доме. Пакуль музей не вельмі папулярны сярод гродзенцаў і гасцей горада, але мае вялікі патэнцыял.

Час працы: пн-пт, 10.00-21.00 (неабходны папярэдні званок)

Адрас: вул. Лермантава, 25

Кантакты: +375 (33) 604-90-08

 

4. Цэнтр навуковага пчалярства

У цэнтры прадстаўлены розныя віды вулляў і абсталявання, якія выкарыстоўваюцца пчалярамі: мёдагонкі, пылкаўтрымальнікі, трутнелоўкі. Наведвальнікам прапануюць дэгустацыю і апітэрапію — лячэнне пчаліным ядам.

Музей знаходзіцца на кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі факультэта ветэрынарнай медыцыны Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Каб туды патрапіць, трэба пазваніць на кафедру.

музей пчеловодства гродно

Адрас: вул. Валковіча, 1

Кантакты: +375 (152) 74-29-71

 

5. Аптэка-музей

Музей знаходзіцца ў будынку найстарэйшай у краіне аптэкі, якая нядаўна адзначала 300-годдзе. У экспазіцыі прадстаўлены лекавыя сродкі, аптэчны посуд і абсталяванне, медыцынскія інструменты, дакументы і кнігі XVIII — першай паловы XX стагоддзя. Аптэка дзейнічае і сёння: тут можна набыць лекі і фітатавары.

Фота: am.biotest.by
Фота: am.biotest.by

Час працы: 9.00-19.00, штодзённа

Адрас: плошча Савецкая, 4

Кантакты: +375 (152) 74-00-81

 

6. Музей праса

У свеце існуе не больш за дзесяць музеяў праса. У Гродне працуе адзін з іх. Асноўная экспазіцыя прысвечана прасу: яго гісторыі, развіццю ад пачатку і да нашых дзён. Ёсць і іншыя прадметы побыту. Экспанаты не перасякаюцца з іншымі гродзенскімі музеямі і паказваюць унікальны для горада прадукт. Экспазіцыя належыць вядомаму калекцыянеру Алегу Яршу. Таксама тут працуе крама даўніны.

музей утюга гродно

Час працы: аўт-пт, 10.00-18.00, сб-нд, 10.00-16.00

Адрас:  вул. Савецкая, 7-23 (2 паверх, уваход са двара)

Кантакты: +375 (29) 780-13-18, +375 (29) 889-31-34

 

7. Музей пажарнай службы

У будынку найстарэйшай пажарнай часткі месціцца Музей гісторыі пажарнай службы. Але погляды збірае пажарная вежа або інакш каланча. Каланчу пабудавалі ў пачатку ХХ стагоддзя і гэта адзіны помнік архітэктуры такога тыпу ў Беларусі. На агляднай пляцоўцы вежы стаіць пажарнік-манекен. А з 2009 года штодзённа ў 11.58 на вежу падымаецца пажарны і трубіць. Адразу пасля яго мелодыі пачынае біць гадзіннік вежы Фарнага касцёла.

Падняцца на каланчу шэраговаму турысту няпроста: можна толькі ў Ноч музеяў або ў Дзень Незалежнасці. Затое ў музеі вельмі цікавая экспазіцыя з дыярамай палаючага города.

Важна: наведаць музей можна толькі папярэдне дамовіўшыся на візіт па тэлефоне

Час працы: пн-пт, 9.00-17.30

Адрас:  вул. Замкавая, 19

Кантакты: +375 (152) 72-36-48, +375 (29) 788-12-55

 

8. Гродзенская кунсткамера

Больш за восемдзясят экспанатаў паталагічнага развіцця плоду, прыкладаў генетычных змяненняў у перенатальном перыядзе знаходзяцца ў гродзенскай кунсткамеры. Музей існуе на кафедры Нармальнай анатоміі Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта, дзе экспанаты пачалі збіраць яшчэ ў 1958 годзе. А яшчэ ў гэтым доме нібыта праводзілі ўскрыццё цела караля Стэфана Баторыя, але гэта няпраўда.

кунсткамера гродно

Каб патрапіць на экскурсію трэба загадзя пазваніць і дамовіцца.

Час працы: пн-аўт, пт-нд, 9.30-15.30

Адрас:  вул. Карла Маркса, 1

Кантакты: +375 (152) 72-13-78

Чытайце яшчэ:  Для турыстаў і гродзенцаў. Дзе ў Гродне абмяняць грошы пасля 19.00?

Раім пачытаць

Каментары

comments powered by HyperComments