Калі б маладосць беларускіх літаратарак прыйшлася на наш час, то гэтыя таленавітыя жанчыны напэўна мелі б старонкі ў сацыяльных сетках, мяркуе студэнтка-дызайнерка з Гродна Воля Новік. На старонках FB ці ВК маглі б з‘яўляцца вершы ці літаратурныя замалёўкі. А што з Instagram? Што б яны запосцілі, калі б наведалі сучасны Гродна? Колькі б лайкаў сабралі?

Перанесці паэтак ў наш час і наш горад Волі дапамаглі лічбавыя тэхналогіі і ўласная фантазія.

Эліза Ажэшка (1841—1910)

Ажэшка посціла б кветачкі, Цётка - акцыі пратэстаў. Беларускія літаратаркі мінулых стагоддзяў "завялі" Instagram

Эліза Ажэшка ўвайшла б у Гродна ХХІ стагоддзя вельмі арганічна. Стылёвыя строі і прычоскі прыйшліся б ёй даспадобы. У інстаграме пісьменніцы напэўна знайшлося месца б раслінам з нашай мясцовасці. Старонка Элізы магла б стаць, напрыклад, нататнікам для збору матэрыялаў нарыса «Людзі і кветкі над Нёманам».


Алаіза Пашкевіч, Цётка (1876−1916)

Ажэшка посціла б кветачкі, Цётка - акцыі пратэстаў. Беларускія літаратаркі мінулых стагоддзяў "завялі" Instagram

Алаіза Пашкевіч, Цётка, каторая пра сябе пісала «Люблю ўраганы… У буры я адчуваю рай», у наш час магла б посціць ў інстаграме свае байкерскія здымкі. Бо гэта таксама «сіла і моц народа», каторую паэтка імкнулася паказаць праз творчасць.

Знаўцы называюць паэзію Цёткі летапісам рэвалюцыі 1905 года. Напэўна, калі б яна вяла інстаграм у наш час, то не абмінула б увагай пратэстных акцый. Прынамсі, да верша «Вера беларуса» яны маглі б стаць ілюстрацыяй.

Ажэшка посціла б кветачкі, Цётка - акцыі пратэстаў. Беларускія літаратаркі мінулых стагоддзяў "завялі" Instagram


Людвіка Сівіцкая — Зоська Верас (1892 — 1991)

Ажэшка посціла б кветачкі, Цётка - акцыі пратэстаў. Беларускія літаратаркі мінулых стагоддзяў "завялі" Instagram

Паэтка Зоська Верас, напэўна, магла б апынуцца ў адной з гродзенскіх фітнэс-залаў і посціць адтуль вітанні разам з сэлфі. Магчыма, «на пялёстку ружы пахучай», яна б хацела напісаць сваім гродзенскім сябрам, а потым сабралася, і сама прылецела ў наш горад.

У імаверны інстаграм Зоські маглі б патрапіць і зімовыя забавы на горцы транспартнага кола на Фартах. «Гараць вочкі, сэрца б’ецца» — гэта дакладна пра тую горку.


Вера Вярба (1942 — 2012)

Ажэшка посціла б кветачкі, Цётка - акцыі пратэстаў. Беларускія літаратаркі мінулых стагоддзяў "завялі" Instagram

Вера Вярба, напэўна, была б вельмі сучаснай дзяўчынай і душой тусоўкі. І яе трапныя назіранні маглі б разысціся па сацсетках і стаць мемамі. Прыкладна, як верш пра рушнікі, што стаў песняй і сапраўдным народным хітом. Нёман, з востравам у форме сэрца, напэўна не пакінуў бы яе абыякавай. І рушнікі для натхнення ў Гродне таксама б знайшліся.


Галіна Каржанеўская (1950)

Ажэшка посціла б кветачкі, Цётка - акцыі пратэстаў. Беларускія літаратаркі мінулых стагоддзяў "завялі" Instagram

Галіна Каржанеўская, наведаўшы сённяшні Гродна на машыне часу, магла б закідваць у стужку інстаграма здымкі з мясцовымі краявідамі, такімі ж пяшчотнымі, як і вершы паэткі.

А пабачыць перапост свайго свой «чырвона-белага» верша ў сяброўскіх акаўнтах ёй таксама было б прыемна.


Раіса Баравікова (1947)

Ажэшка посціла б кветачкі, Цётка - акцыі пратэстаў. Беларускія літаратаркі мінулых стагоддзяў "завялі" Instagram

Раіса Баравікова, калі б зараз магла перанесціся ў маладосць і ў Гродна адначасова, магла б па-сапраўднаму адчуць сябе дзяўчынкай на шары і палятаць «бязважкаю пушынкаю» над старажытнай Каложай.

Ажэшка посціла б кветачкі, Цётка - акцыі пратэстаў. Беларускія літаратаркі мінулых стагоддзяў "завялі" Instagram


Мая Львовіч (1933 — 2015)

Ажэшка посціла б кветачкі, Цётка - акцыі пратэстаў. Беларускія літаратаркі мінулых стагоддзяў "завялі" Instagram

Мая Львовіч, патрапіўшы ў Гродна, магла б запосціць свой здымак з берага Нёмана. Ці паспрабаваць злавіць смартфонам святло сонца на досвітку ды месяца ў поўні - такое ж лёгкае і празрыстае, як і Маіны «Вершы на аркушыках нядаўніх часоў».

Ажэшка посціла б кветачкі, Цётка - акцыі пратэстаў. Беларускія літаратаркі мінулых стагоддзяў "завялі" Instagram


Паўліна Мядёлка (1893−1974)

Ажэшка посціла б кветачкі, Цётка - акцыі пратэстаў. Беларускія літаратаркі мінулых стагоддзяў "завялі" Instagram

Муза Янкі Купалы, дзяўчына, што стала правобразам галоўнай гераіні п’есе «Паўлінка» і першай выканаўцай яе ролі - Паўліна Мядёлка, сама таксама пісала вершы, паэмы і п’есы. Напэўна, прыехаўшы ў Гродна, яна б зачэкінілася каля драмтэатра. Не абмінула б акторка-паэтка і тэатр лялек. Тым больш — там ставяць знакамітых купалаўскіх «Тутэйшых».

А матыля з паўлінімі вачамі на крыльцах паэтка магла б выкарыстоўваць замест аватаркі-псеўданіма. Напрыклад, разам з подпісам «Паўлінка» пад вершам-улёткай «Пад гоман вясёлы», што ў 20−30х гадах мінулага стагоддзя быў рэвалюцыйным гімнам Заходняй Беларусі.

[irp]