Упраўленне агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі апублікавала графік навучальнага года 2024/2025 для беларускіх школьнікаў.

Графік чвэрцяў:

  • першая чвэрць — з 2 верасня 2024 г. да 31 кастрычніка 2024 г.;
  • другая — з 11 лістапада 2024 г. да 24 снежня 2024 г.;
  • трэцяя — з 8 студзеня 2025 г. да 22 сакавіка 2025 г.;
  • чацвёртая — з 31 сакавіка 2025 г. да 30 траўня 2025 г., а для навучэнцаў IX-XI (XII) класаў з 31 сакавіка 2025 г. да 23 траўня 2025 г.

Графік вакацыяў:

  • восеньскія — 10 дзён з 1 лістапада 2024 г. па 10 лістапада 2024 г. уключна;
  • зімовыя — 14 дзён з 25 снежня 2024 г. па 7 студзеня 2025 г. уключна;
  • вясновыя — 8 дзён з 23 сакавіка 2025 г. па 30 сакавіка 2025 г. уключна;
  • летнія — 92 дні з 1 чэрвеня 2025 г. па 31 жніўня 2025 г., для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, — 82 дні з 11 чэрвеня 2025 г. па 31 жніўня 2025 г. г.

Дадатковыя вакацыі для I-II класаў

Для навучэнцаў I-II класаў (ІІІ класаў - для навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 17 лютага 2025 г. па 23 лютага 2025 г., працягласцю сем дзён.

Чытайце таксама: