На актывістку страйкаму «Гроднапрамбуд» Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі маёмасць, да якой, па яе словах, яна не мае дачынення. Пра сітуацыю яна распавяла ў Facebook.

«Новая крымінальная справа. Арышт маёмасці, да якой, дарэчы, я не маю аніякага дачынення ад слова зусім, — напісала Юлія. — Думкі „Чаму так? За што?“ перасталі завітваць у маю галаву яшчэ ў далёкім 2020-м. Зараз толькі адна думка:"што рабіць каб гэтай хутчэй скончылася, каб тэрарыст трапіў у турму?»… Выдых -удых. Крочым далей. З новымі сіламі, з новымі думкамі, з новымі планамі. І нават калі на хвіліначку табе падалося што ты больш не можаш, памятай, табе толькі падалося.

Юлія Сліўко стала кіраўніком стачкама на прадпрыемстве «Гроднапрамбуд» у жніўні 2020 года. З’ехала ў Варшаву пасля пагроз ёй і непаўналетняму сыну. Там змяніла дзейнасць і стала займацца манікюрам. На яе блізкіх у Беларусі ціснулі. Гродзенцы прапаноўвалі вярнуцца ў Беларусь і адседзець «хатнюю хімію». Праз пагрозы яна сышла з арганізацыі «Беларусы Варшавы».

Чытайце таксама: