Тайнік з амуніцыяй знайшлі 12 траўня ў Гродзенскай вобласці. У 16 з 18 адкапаных скрыняў знаходзіліся артылерыйскія снарады часоў Другой сусветнай вайны. Пра гэта паведаміла Упраўленне ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама.

Вялікую схованку зброі знайшлі ў Ваўкавыскім раёне: выкапалі 16 скрыняў снарадаў
Знойдзеныя снарады часоў Другой сусветнай вайны. Крыніца: Telegram-канал «102.Неман»

Знаходку адшукаў побач з вёскай Замкавай Ваўкавыскага раёна ляснік падчас нарыхтоўкі дрэваў да вырубкі. У скрынях былі 82 артылерыйскія снарады калібру 45 мм. Пра гэта паведамілі ў органы ўнутраных спраў, пасля чаго туды прыехала сапёрна-піратэхнічная група і ўчастковы. Вайскоўцы вынялі снарады і пазней іх знішчылі.

Не адзіная падобная знаходка ў вобласці

У той жа дзень у час сельскагаспадарчых прац у полі жыхарка вёскі Вінкаўцы Лідскага раёна знайшла артылерыйскі снарад калібрам 152 мм часоў Другой сусветнай вайны.