Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Школы і садкі Гродна, дзе вучацца па-беларуску: кантакты

unsplash.com

2010 год стаў пачаткам новага этапу паступовага вяртання гродзенцаў да беларускай мовы ў навучальных установах. Каля 50 дзяцей з адукаваных сем’яў у горадзе вучaцца сёння ў школах па-беларуску. Каля 50 дзяцей пойдуць у беларускія групы дзіцячых садкоў. Упершыню ў Гродна за шмат гадоў у кожным раёне горада ёсць школа і дзіцячы садок, дзе будуць вучыцца па-беларуску. Мова становіцца ўсё больш папулярнай і запатрабаванай у адукаванай часткі грамадства.

Шаноўныя бацькі, з  2 чэрвеня і  да канца  жніўня 2017 года Вы маеце права падаваць заявы ў школы для навучання сваіх дзетак па-беларуску.

Якія  школы ў Гродне найбольш запатрабаваныя бацькамі для  навучання  дзяцей па-беларуску?

Найбольш запатрабаванымі школамі на сёння з’яўляюцца СШ№32(Ленінскі раён),  СШ№34 (Кастрычніцкі раён), якія маюць шматгадовы прафесійны вопыт арганізацыі беларускага навучання.

Школы знаходзяцца  ў цэнтры мікрараёнаў Дзевятоўка і Вішнявец.

У Гімназіі №7 і №10, дзе асобнага беларускага класа  няма, навучаецца таксама некалькі дзяцей па-беларуску.

 

СШ№32

(“Дзевятоўка”, вул. Ліможа, 11)

Тэлефон сакратара школы №32: 78-56-01

Завуч пачатковай школы №32: Працоўны тэл.78-56-10 (Багдановіч Валянціна Іваноўна)

E-mail: Sh32@mail.grodno.by

Ленінскі аддзел адукацыі: 72-10-65

На сайце школы  ужо 4 заявы ў беларускі клас.

 

СШ№34

(“Вішнявец”, вул. Індурская шаша, 14)

Тэлефон сакратара школы №34: 33-20-98, маб.т.сакратара школы-8033-668-33-43

Завуч пачатковай школы №34: Карпук Таццяна Міхайлаўна, п.т.54-07-33.

Е-маіl : Sh34oktroo@mail.grodno.by

Кастрычніцкі аддзел адукацыі:52-05-66

 

Аддзел адукацыі Гродзенскага гарвыканкама:72-04-02

Тэлефон начальніка аддзела адукацыі, спорта і турызма  гарвыканкама:

72-05-58(Семанчык Андрэй Антонавіч)

 

Дзіцячыя садкі, дзе вучацца па-беларуску

Ленінскі раён-д/с №45( каля вул.Горкага, на вул.Сухамбаева, 5, тэл. 43-72-28, Кушнірук Людміла Іванаўна)

Кастрычніцкі раён-д/с №65 (адкрываецца ў гэтым годзе, вул.Рэпіна,7, тэл.53-08-97, Прэцкайла Алена Сямёнаўна)

Увага! У беларускую групу д/с №65 (ёсць 17 дзяцей)  могуць узяць яшчэ некалькі дзетак, бо там 22 ложкі, не спазніцеся!

Тэл. раённага аддзела адукацыі дашкольнага выхавання: Бараноўская СвятланаУладзіміраўна, 8-0152-52-05-65

 

Калі Вы сапраўды хочаце каб Вашыя дзеткі праз 10-15 гадоў ведалі нароўні з рускай і беларускую мову – Вы маеце рэальную магчымасць гэта зрабіць, напісаўшы заяву ў першы беларускі клас, ці беларускую групу дзіцячага садка.

Рабіце так, як патрабуе ваша душа і сэрца. Мы ўсе розныя, таму і ўнікальныя!

Самае галоўнае – пачынаць трэба з сябе, а не чакаць пакуль сусед гэты крок зробіць першым.

 

Тэлефоны Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ: Вэлкам- 943 -58-09,МТС-342-16-17 (Аляксандр), МТС-285-93-07 ( Іван)

Эл.пошта: tbm.garodnia@tut.by

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары