Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Зноў другія: «Гродна-93» у фінале чэмпіянату Беларусі ўсухую саступіў мінскім «Цмокам»

У заключным трэцім матчы фіналу, які праходзіў у Мінску 17 мая, баскетбалісты «Гродна-93» саступілі суперніку з лікам 86:44. Трэцяя перамога мінчан у серыі дазволіла ім стаць у чарговы раз чэмпіёнамі Беларусі.

Мінчане спачатку двойчы абыгралі гродзенскую дружыну на яе пляцоўцы: 12 мая — (68-107) і 13 мая (85-101), а ў трэцім паядынку ў сябе дома ўзялі верх над гродзенцамі з лікам 86:64 (21-19, 20-7, 20-19, 25-19). Для «Цмокаў» гэта восьмы запар і дзявяты ў гісторыі чэмпіёнскі тытул. У актыве «Гродна-93» восем чэмпіёнскіх тытулаў.

Пасля паразы гродзенцаў у трэцім фінальным матчы на ​​сайце каманды з’явіўся такі запіс:

«Рэальна ацэньваючы склад і сілы каманды «Гродна-93», выйгрыш у «Цмокаў» зрабіў бы сапраўдны фурор. Калі б «Цмокi-Мiнск» удзельнічалі ў чэмпіянаце з пачатковай стадыі, як і ўсе каманды, гэта быў бы добры вопыт для гродзенскіх баскетбалістаў. Бо здаровай канкурэнцыі па ходу «рэгуляркі» практычна не было, балазе відовішчнымі выдаліся гульні паўфінальнай серыі супраць каманды «Барысфен». І гэта не магло не радаваць, бо такія гульні даюць цалкам перабудавацца і перагледзець тактыку гульні. Спадзяемся, што наступны сезон будзе больш маляўнічы як камандамі, так і гульнямі. А пакуль, каманда «Гродна-93″ — срэбраны прызёр XXV Чэмпіянату РБ па баскетболе».

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары