30 красавіка адышоў у вечнасць спадар Юзаф Ясюкевіч, шматгадовы наглядчык старэйшага ў Еўропе вежавага гадзінніка, які змяшчаецца ў гродзенскім касцёле імя Святога Францішка Ксаверыя. Пра гэта паведамляе сайт grodnensis.by. Падрабязная інфармацыя будзе пададзена пазней.
Занядбаны вежавы гадзіннік аднавілі ў канцы 1980-х па ініцыятыве тагачаснага дацэнта фізічнага факультэта ГрДУ Аляксандра Мілінкевіча. З таго часу, з 1989 года, калі гадзіннік наноў усталявалі ў вежы, Юзаф Ясюкевіч, які прымаў удзел у рэстаўрацыі, штодня ўздымаўся на вежу каб уручную заводзіць механізм. Яго паслугі аплачваў бюджэт горада. Ён быў адзінім у Беларусі наглядчыкам вежавага гадзінніка.
[irp posts="18 792″ name="Загадкі беларускай гісторыі: Гродзенская фара — спадчына айцоў-езуітаў"]