Бар Grizzly House на Вялікай Траецкай працуе ўжо больш за месяц. За гэты час ён стаў адным з улюбёных месцаў гродзенскіх аматараў матацыклаў, таксама тут пачалі збірацца прыхільнікі вэйп-культуры.

Бар адкрыўся пры падтрымцы міжнароднага байк-клуба Grizzly MCC INTERNATIONAL. Інтэр'ер установы падабраны пад стыль і назву бара. Матацыклетныя ланцугi, плакаты з дзяўчатамі, шлемы і мужчынская музыка — усё дзеля агульнай атмасферы.

Ствараць інтэр'ер дапамагалі прадстаўнікі клуба Grizzly, якія шмат падарожнічаюць. Хтосьці дошку на сцяну прывёз, хтосьцi карціну. Нядаўна ў бары з’явіўся акварыум з рыбкамі. У Grizzly House ёсць як алкагольныя напоі, так і безалкагольныя, кава, сокi, закускі.

Уладальнікі ўстановы плануюць, што ў іх будуць выступаць музычных калектывы, сольныя артысты і проста тыя, хто захоча выступіць у бары перад сваімі сябрамі.

«У Гродне не было нармальнага бара, дзе б маглі збірацца матацыклісты, вось і ўзнікла думка ў нашага клуба, што трэба нешта зрабіць. Навінкай матацыклісты задаволеныя, для іх у нас прадугледжаны зніжкі на каву. Але гэта не значыць, што да нас могуць прыходзіць толькі яны, мы чакаем усіх жадаючых. Для гэтага ёсць вэйпы і многае іншае», — распавёў адзін з уладальнікаў установы Дзмітрый.

[irp posts="4462″ name="У Гродне з’явіўся першы вэйп-бар — месца дзе можна парыцца""]