Ва ўпраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама 12 красавiка выбiраюць эскізны праект помніка Давыду Гарадзенскаму. Чальцам камісіі трэба выбраць сярод 13 прапановаў, якія даслалі на конкурс скульптары з усёй краіны, як вядомыя, так і не вельмі.
У камісію ўвайшлi прадстаўнікі праваслаўнай епархіі, мастацтвазнаўцы, мецэнат, абласны мастацкі экспертны савет, прадстаўнікі гарвыканкама і іншыя. Самі аўтары не прысутнічаюць. Усе праекты прадстаўляе сакратар камісіі.
[irp posts="14 905″ name="Мецэнат помніка Давыду Гарадзенскаму: «Я спадзяюся, што з мяне возьмуць прыклад іншыя""]
Дарэчы, некаторыя з удзельнікаў парушылі ўмовы конкурсу і прадставілі работы з канямi ці iншымi элементамi. Па ўмовах конкурсу, постаць павінна быць роставая.
Вынікі конкурсу будуць агучаны ў пятніцу 14 красавіка.
[irp posts="11 804″ name=" Конная статуя была б ідэальнай". Гродзенцы пра тое як павінен выглядаць помнік Давыду Гарадзенскаму"]
А пакуль прапануем вам паглядзець працы і выбраць лепшую. Прыгледзьцеся да фотаздымкаў у галерэі і выбірайце найлепшы варыянт у апытанцы ніжэй!
[the_ad id="1411"]