Гродзенскiя студэнты Аляксей Сакута і Дар’я Ульман два дні рабілі відэа, у якім паказалі вясновы Гродна ў вячэрні і начны час.
«Гэта відэа было хатнім заданнем ва ўніверсітэце. Асноўная ідэя — паказаць, што Гродна не засынае ўначы, а ажывае i прадстаўляецца ў новых фарбах. Насамрэч горад у цёмны час сутак яскравы і незвычайны. Гэта мы i паказалi», — распавёў адзін з аўтараў відэа Аляксей Сакута.