Гродна ўсё ж стане першым абласным горадам пасля Мінска, дзе адкрыецца рэстаран хуткага харчавання Burger King. Адкрыццё запланавана на канец красавіка, больш дакладныя тэрміны пакуль не паведамляюцца.

28 сакавіка ў Гродна прыязджалі прадстаўнікі сеткі рестаранаў Burger King у Мінску. Ранейшая інфармацыя аб адкрыцці рэстарана пацвердзілася. Зараз у паскораным рэжыме ідзе рамонт памяшкання на вуліцы Савецкай.

Рэстараны сеткі Burger King ў Беларусі пакуль ёсць толькі ў Мінску. У 2016 годзе кампанія заяўляла, што плануе пашыраць сетку ў рэгіёны: Гродна стане першым рэгіянальным цэнтрам.

У сакавіку на сайтах з вакансіямі з’явілася інфармацыя аб наборы персаналу ў Burger King у Гродне.

Таксама вядома, што пашырацца ў рэгіёны ў 2016 годзе планавала сетка KFC.