Трэнд на плоскія круасаны — іх яшчэ называюць крунжы — з’явіўся ў Карэі, завірусіўся ў TikTok і цяпер дабраўся да гродзенскіх кавярняў. Але не ўсіх: у Гродне іх можна пакаштаваць у трох месцах.

Плоскія круасаны ў кафэ Гродна

Кавярня Cup&Cake

У кавярні Cup&Cake прапануюць два віды круасанаў. Першы — салодкі з шакаладам і пасыпкай з маршмэлаў за 4,90. Другі - салёны, з вяленымі таматамі, аліўкамі, тварожным сырам і рукалай за 7,20 руб. Салёны 2D-круасан падыдзе вегетарыянцам.

Адрас: вул. 1 Мая, 21
Час працы:

  • пн-чц — 9:00 — 21:00
  • пт — 9:00 — 21:30
  • сб — 10:00 — 21:30
  • нд — 10:00 — 21:00

Кавярня Myloverberry

На выбар тры віды круасанаў прадаюць у кавярні Myloverberry. Тут вы зможаце паспрабаваць толькі салодкія крунжы, але з розным шакаладам — ​​малочным, ружовым ці белым. У сваім Instagram кавярня падзялілася рэцэптам «плоскасці». Каб круасан стаў 2D, перад выпечкай яго неабходна накрыць пергаментнай паперай і прыціснуць чымсьці плоскім, напрыклад бляхай.

Адрас: вул. Кірава, 3
Час працы: 10:00 — 22:00

Дзе знайсці плоскія круасаны ў краме

Трэнд дабраўся і да прадуктовых крам. Купіць такія круасаны можна ў «Санце» на вуліцы Агінскага, 2, і па адрасе БЛК, 44−2. Цана дэсерта — 2,99 руб. У супермаркеце выпякаюць крунжы з шакаладнай глазурай і арэхавай пасыпкай, з ванільнай глазурай і шакаладнай пасыпкай.

Чытайце таксама: Якія новыя ўстановы з’явіліся ў Гродне за паўгода, а якія закрыліся?