17 сакавіка, у пятніцу, «ВелоСтарт» (сетка пракатаў, якая належыць «Гроднааблкінавідэапракату») адкрывае веласезон-2017. Акрамя ранейшых кропак каля кінатэатраў, узяць ровар у арэнду можна будзе і ў новым месцы — каля кінатэатра «Чырвоная зорка» па вул. Сацыялістычнай, 4.

Увесну «ВелоСтарт» будзе працаваць з 10.00 да 19.00 без абеду і выходных. Цэны застануцца на ўзроўні мінулага года. Ровары ўжо даступныя для браніравання на сайце velostart.by і па тэлефоне. Вярнуць ровар можна будзе ў любую кропку пракату, папярэдне паведаміўшы пра гэта адміністратару.

Як і летась, каля кінатэатраў горада будуць працаваць таксама дзіцячыя пляцоўкі з электрамабілямі і атракцыёнам «Батут».