Завод па ўтылізацыі і механічным сартаванні адходаў адкрылі 14 сакавіка. Да гэтага прадпрыемства некалькі месяцаў працавала ў тэставым рэжыме. Зараз усё смецце з горада, а гэта каля 120 тысяч тон штогод, будзе папярэдне сартавацца для выдзялення другаснай сыравіны з адходаў. Гродзенскі завод — першае прадпрыемства такога кшталту ў рэгіёне. Плануецца, што пазней у вобласці з’явяцца яшчэ два аналагічных аб’екты — у Лідзе і Ваўкавыску.
Спонсар рубрыкі «Горад» — «Пліт-мар» ТАА (аб'яднанне «Група кампаній Белпліта»).
Рабіце мэблю самі і эканомце! Распілоўванне мэблевых матэрыялаў па вашых чарцяжах і велізарны склад матэрыялаў і фурнітуры ад першага імпарцёра і асноўнага пастаўшчыка мэблевых матэрыялаў і фурнітуры ў Гродзенскай вобласці.

Асноўнае прызначэнне завода — запаволіць запаўненне палігона цвёрдых бытавых адходаў, што месціцца ў 17 кіламетрах ад Гродна, каля вёскі Рагачы. Ён быў адкрыты ў 2004 годзе і разлічаны на 2,5 млн тон смецця. На сёння тут захавана ўжо 2,1 млн тон. Калі б адходы не сартаваліся і надалей, ён бы запоўніўся праз тры гады. Праца завода дазволіць карыстацца выдзеленымі плошчамі ўтрая даўжэй.
[irp posts="8588″ name="Калі нарэшце пачне працаваць смеццеперапрацоўчы завод пад Гродна? Хроніка абяцанняў"]
Пра тое, што завод даўно быў неабходны гораду, казаў у сваім выступе і старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой. «Гродна заўжды вылучаўся чысцінёй і ўтульнасцю, а з пускам гэтага прадпрыемства стане яшчэ чысцейшым. Уся сістэма збору, сартавання і перапрацоўкі смецця будзе дзейнічаць па-новаму».

Каб вырашыць праблему смецця комплексна, у Гродне не толькі пабудавалі завод, але і ўсталёўваюць кантэйнерныя пляцоўкі для раздзельнага збору смецця, абнавілі транспарт для яго вывазу. Таксама Мечыслаў Гой адзначыў, што адначасова з развіццём новай сістэмы абыходжання з адходамі будуць скарачацца старыя метады — смеццеправоды ў дамах будуць выводзіцца з эксплуатацыі.

Новы завод гэта яшчэ і новыя працоўныя месцы. Калі прадпрыемства выйдзе на запланаваны трохзменны рэжым працы, тут будзе занята больш за 200 чалавек.


[irp posts="10 520″ name="Каб зарэгістравацца ў цэнтры занятасці гродзенцы займаюць чаргу з 4 раніцы"]
Незважаючы на сучасную тэхніку, на сартаванні адходаў шмат ручной працы. Смецце з аўтамабіляў выгружаецца наўпрост на падлогу ў залі папярэдняга сартавання. Тут рабочыя адбіраюць вялікія прадметы.

Пасля гэтага смецце загружаецца ў прыёмныя бункеры і праходзіць праз сістэму разрывання пакетаў.

Пасля бункера адходы падаюцца ў першую кабіну сартавання, дзе працуюе па 4 чалавекі на кожнай ленце. Яны аддяляюць веташ і шкло. Кожная лінія можа прыняць 15 тон адходаў за гадзіну.

Астатняе смецце па транспарцёрнай стужцы падаецца ў грохаты — сістэмы сітаў, дзе аддяляюцца харчовыя адходы, якія ідуць на захараненне. З таго, што засталося, выбіраюць метал, пластык і паперу.

Адсартаванае смецце паступае ў прэсы і пакуецца.

Завод у Гродне быў пабудаваны за кошт пазыкаў Сусветнага банка і каштаваў каля $ 42 млн.

Спецыялістка па развіцці гарадской інфраструктуры Сусветнага банка Клемена Іонкава выказала спадзяванні на паспяховую працу прадпрыемства і далейшае супрацоўніцтва.