У Гродне прэзентавалі новыя тэхналогіі, якія забяспечаць новы энергаэфектыўны 10-павярховы дом практычна бясплатным цяплом. Гарачая вада ў доме па вул. Дзяржынскага 23а не будзе адключацца на прафілактыку, затое жыхары будуць вымушаныя з часам купляць дарагія фільтры для вентыляцыі.

Гродзенскі Зялёны партал пабываў на адкрыцці другога ў Гродне энергаэфектыўнага дома, які стане дэманстрацыйнай пляцоўкай для папулярызацыі ў Беларусі энергаэфектыўных тэхналогій у жыллёвым будаўніцтве.

Правільны паветраабмен

Атрымліваючы рахункі за камунальныя паслугі, заўсёды ёсць жаданне паменшыць выдаткі, але пры гэтым заставацца ў камфортным асяроддзі. Распрацоўшчыкамі заяўлена, што 120 кватэр новага дома змогуць скараціць выдаткі на ацяпленне ў тры разы. Сцены дома ўцеплены такім чынам, што ўнутры дома ўтворыцца эфект тэрмаса: якую тэмпературу выставіш, такая і будзе захоўвацца без ветрання памяшкання з адкрытымі вокнамі.

Для правільнага цеплаабмену ў доме прадугледжана пакватэрная вентыляцыя з фільтрамі і рэкуператор на вонкавых сценах. Фільтр дарагі і будзе патрабаваць потым замены. У першых дамах з такой вентыляцыяй былі нараканні, што жыхары адмаўляюцца змяняць яго і перастаюць карыстацца гэтай тэхналогіяй, што не дазваляе эканоміць на абаграванні ў ацяпляльны сезон. Калі правільна выкарыстаць вентыляцыю, то свежае паветра ў кватэрах будзе забяспечана.

У Гродне прэзентавалі другі энергаэфектыўны дом: на чым жыхары зэканомяць і ў чым ёсць нязручнасці

«Існуе складанасць у індывідуальнай паверцы кватэр па выдатку на ацяпленне, таму дом будзе пакуль з агульным лічыльнікам для жыхароў» — распавёў Аляксандр Чачот, інжынер па аўтаматызацыі.

Да прыкладу, калі хтосьці ўзімку з’ехаў на месяц і адключыў у сябе батарэі, ён усё роўна вымушаны будзе плаціць за ацяпленне. Дадзеная тэхналогія, па разліках, акупляецца за 10−28 гадоў (дадзеныя па тэрмінах акупнасці тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца ў доме, узятыя са стэнда, прадастаўленага на адкрыцці дома).

Сонечныя награвацелі і батарэі

На даху дома і на паўднёвай сцяне ўстаноўлены сонечныя модулі, якія працуюць у светлы час сутак на атрыманне энергіі і частковую аддачу яе ў агульную сетку, тым самым прадаючы зялёную энергію гораду. На гэта ўсталяваны дзённы тарыф.

У Гродне прэзентавалі другі энергаэфектыўны дом: на чым жыхары зэканомяць і ў чым ёсць нязручнасці

А ноччу па нізкім тарыфе для патрэб дома купляецца энергія з сеткі. На розніцы паміж тарыфамі ідзе скарачэнне выдаткаў на камунальныя плацяжы. Аляксандр Мінучыц, галоўны спецыяліст па электразабеспячэнні, распавёў, што ўстаноўка такіх модуляў не запатрабавала іншых адмыслоўцаў, дастаткова было вывучыць інфармацыю ў адкрытым доступе.

20 мая быў сонечны дзень і да поўдня панэлі здолелі выпрацаваць 42 кВт, з якіх 15 кВт сышло ў сетку, а 27кВт выкарыстоўвалі для працы цеплапомпаў, устаноўленых у падвалах дома. Акупнасць саміх модуляў 6−17 гадоў.

Геатэрмальнае цяпло ў падвале дома

32 сваі дома абсталяваны адмысловымі цеплавымі помпамі, якія ўтылізуюць цяпло грунту. Яны дазваляюць выкарыстоўваць розніцу тэмператур на паверхні і пад зямлёй.

У Гродне прэзентавалі другі энергаэфектыўны дом: на чым жыхары зэканомяць і ў чым ёсць нязручнасці

Сяргей Церахаў, нацыянальны эксперт праекта па эксплуатацыі, абслугоўванні і маніторынгу эфектыўнасці жылых будынкаў, паказаў прынцыпы выкарыстання геатэрмальнай энергіі ў новым доме. Бярэцца толькі лішак цяпла і па трубах дастаўляецца ў адну магістраль. Сваі размяшчаюцца на 6,7 — 12 метраў углыб і дазваляюць браць розныя тэмпературы. Калі ўзяць больш, грунт можа прамёрзнуць, паўплываць негатыўна на сам дом.

Акрамя датчыкаў унутры падвала, інфармацыя выводзіцца і да спецыялістаў праз сетку, што дазваляе назапашваць дадзеныя і сачыць за працай помпаў. Заяўлены тэрмін акупнасці 3−10 гадоў.

Каналізацыя для ацяплення

Яшчэ адна ўкаранёная тэхналогія дазваляе забіраць цяпло ад бліжэйшых каналізацыйных труб і ўласных бытавых сцёкаў дома. Гэта пастаянная і бясплатная магчымасць дазволіць браць тэмпературную розніцу ад каналізацыйнай сеткі, якая праходзіць побач, пры дапамозе цеплавых помпаў.

З «шэрай вадой» крыху больш складана, для яе патрэбны фільтруючы элемент. Усе цеплаабменнікі размяшчаюцца ў падвалах дома.

У Гродне прэзентавалі другі энергаэфектыўны дом: на чым жыхары зэканомяць і ў чым ёсць нязручнасці
На устаноўленых стэндах «Гроднаграмадзянпраект» прадэманстраваў прапанову па выкарыстанні сцёкавых вод для атрымання цеплавой энергіі ад комплексу бальнічных пабудоў недалёка ад лесапарку Пышкі.

Добраўпарадкаванне тэрыторыі каля дома

Дом адкрылі на стадыі завяршэння добраўпарадкавання новых пляцовак для смеццевых кантэйнераў. У пад’ездах ўжо не прадугледжаны смеццеправод, але кантэйнеры старога тыпу прыйдзецца замяніць яшчэ да засялення жыльцоў.

У Гродне прэзентавалі другі энергаэфектыўны дом: на чым жыхары зэканомяць і ў чым ёсць нязручнасці

[irp posts="21 811″ name=""Мы спрабуем апраўдацца, на нас спрабуюць наехаць". Кіраўнік гарадской ЖКГ пракаментаваў «смеццевыя войны» ў Гродне"]

Урачыстае адкрыццё з перарэзаннем стужачкі і ўручэннем жыхарам памятных падарункаў і інструкцый па эксплуатацыі вентыляцыйнага абсталявання прайшло ў вельмі гарачы дзень. Госці не маглі схавацца ад пякучага сонца. Перад пад’ездам усталяваная дзіцячая пляцоўка і пасаджаныя маленькія пруткі-дрэвы, але ж у Гродне ўжо шмат гадоў таму закуплена спецыяльная машына па перасадцы дарослых дрэў, дзеянне якой жыхары горада маглі бачыць толькі ў дзень прэзентацыі. Газонная трава яшчэ не вырасла.

Прыемнай навіной стала вялікая паркоўка падалей ад пад’ездаў, што скароціць негатыўнае ўздзеянне шумоў і выхлапных газаў непасрэдна перад домам.