У другім паўфінальным матчы Кубка прэзiдэнта паміж «Нёманам» і «Гомелем» толькі ў авертайме гродзенскія хакеісты здолелі вырваць перамогу ў паўднёўцаў. Вырашальны кідок на 71-й хвiлiне на свой рахунак запісаў Арцём Кіслы. Такім чынам «Нёман» павёў у серыі да чатырох перамог з лікам 2:0.
Другая гульня ў каманды Сяргея Пушкова атрымалася складаней за першую — адбівалася стомленасць у гульцоў на працягу матчу. У цэлым жа супернікі правялі роўную гульню, дзе ў першым і другім перыядах адрозніваліся на адну шайбу. У трэцім перыядзе каманды не закідвалі і з лікам 2:2 перайшлі ў авертайм. А ўжо там за кошт больш моцнай і агрэсіўнай гульні гродзенцы ў дадатковы час здолелі даціснуць «Гомель» і закінуць вырашальную шайбу. Яе аўтарам стаў Арцём Кіслы.
«Нёман» — «Гомель» 3:2 (АВ) (1:1, 1:1, 0:0, 1:0)
Галы:
13.47 0:1 — Мядзел (Равенка, Філічкін, — бол.)
15.44 1:1 — А.Маляўка (С.Маляўка, Боярчук)
22.11 2:1 — Кліменка (Багданоўскі)
29.43 2:2 — Топаль (Яронаў, Коласаў, — бол.)
70.27 3:2 — Кіслы (Лакканен)
Лік у серыі (да 4-ох перамог): «Нёман» — «Гомель» 2:0
Наступныя два матчы «Нёман» правядзе ўжо ў Гомелі. Гульні пройдуць 16 і 17 сакавіка.
[irp]