Кітайскія дыпламаты і артысты прыехалі ў Гродна ў межах адзначэння 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных стасункаў між Беларуссю і Кітаем. З падачы дыпламатаў Гродна атрымлівае статус сімвалічнай брамы новага Шаўковага Шляху.
Урачыстыя мерапрыемствы прайшлі 21 студзеня спачатку ў Драмтэатры, дзе ў прысутнасці пасла КНР у Беларусі Цуя Цыміна выступілі найлепшыя творчыя калектывы з правінцыі Шаньсу.
Пасля дыпламаты перамясціліся ў Новы Замак, дзе ў авальнай зале прынялі ўдзел у адкрыцці выставы Марыны Эльяшэвіч, якая працуе ў стылі кітайскага традыцыйнага жывапісу. Дарэчы, у Гродна ёсць горад-пабрацім у Кітаі. Ім у маі 2015 стаў Луннань у правінцыі Ганьсу.