Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Гродзенскія скейтары апрабавалі вядомыя споты Барселоны

У сярэдзіне снежня два хлопцы з Гродна адправіліся ў Барселону каб апрабаваць сусветнавядомыя месцы для скейтбордынгу. Паездка атрымалася займальнай і па вяртанні яны выпусцілі відэасправаздачу.

Аўтар роліка Улад Парай распавёў Hrodna.life, што мэта пакатацца ў Барселоне была ў яго і ягонага сябра Аляксея Борыса даўно.

«Барселона — мекка скейтбордынгу для ўсёй сусветнай супольнасці. Легендарныя месцы для катання, на якія прыязджаюць людзі з усяго свету ў любы час года, бо надвор’е дазваляе катацца цэлы год».

У Гродне скейтары катаюцца пераважна ля Драмтэатра або каля OldCity — у скейт-парку.

«Каб развіваць культуру скейтбордынгу ў Гродне, трэба пабудаваць талковы скейт-парк, нават па праекце мінскага, які збудавалі ў канцы мінулага лета. Я ўжо не буду казаць пра бетонныя паркі, якіх толькі ў суседнім Беластоку налічваецца тры. Нашаму гораду ёсць куды імкнуцца», — дадаў Улад.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары