Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

«Гродна вельмі не даследаваны ў археалагічным плане». Прайшла прэзентацыя чацвёртага выпуску «Гарадзенскага гадавіка»

Карані гродзенскай архітэктурнай школы ХІІ ст. не ў Кіеве, а на Балканах, Ядкоўскі не быў першым археолагам Гродна, а цэнтрам рамёстваў у горадзе быў раён вуліцы Траецкай. Гэта  толькі некалькі цікавостак, якія можна прачытаць у чацвёртым выпуску “Гарадзенскага гадавіка”. Нумар, прысвечаны археалагічнаму Гродна, прэзентаваў 15 снежня ў Цэнтры гарадскога жыцця яго рэдактар Юры Гардзееў.

Ці кепскія гэтак званыя “чорныя капальнікі”, чаму валы Паўночнай вайны з’яўляюцца помнікам хутчэй расійскай вайсковай ганьбы чым славы – яшчэ адны цікавыя пытанні, на якія адказваюць аўтары зборніка.

garadzenski-gadavik-2016-003
Выступае рэдактар гадавіка Юрый Гардзееў

Нумар прысечаны памяці археолага Рыгора Акінчыца, актыўнага рупліўца археалагічнай спадчыны Гродна. Рыгор не любіў свяціцца сваёй працай, а папросту паціху і сістэмна выконваў тое, што мела б рабіць спецыяльная каманда. Ад археолага як спадчына засталіся для Гродна не столькі навуковыя артыкулы, колькі цудоўна выкананыя справаздачы.

garadzenski-gadavik-2016-001

“Гродна вельмі не даследаваны ў археалагічным плане горад, асабліва ў параўнанні з Кракавам, дзе штогод на Вавэлі адбываюцца раскопы і выходзіць адмысловы навуковы зборнік, альбо з Ноўгарадам Вялікім, дзе нават у фінансавыя крызісы дзяржава ўсё адно знаходзіць сродкі для археалагічных росшукаў, – сцвярджае ўкладальнік зборніка Юры Гардзееў. – У паўночнай Еўропе праводзяцца навуковыя даследаванні, якія сцвярджаюць вялікую ролю падолаў у гарадах. А ў Гродна ж папярэднія шурфы, якія праводзіліся ажно ў 1980-х, выявілі інтэнсіўнае засяленне Падола ў ХІ-ХІІ ст. Але да сёння так і не праводзілася комплексных абследаванняў гэтага кавалка горада. Таму як не адлакалізаваны таямнічы Курган, так і гарадзенскі Падол – крыюць багаты патэнцыял для археалагічнага вывучэння сярэднявечнага Гродна”.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары