Урачыстае шэсце гусарскай харугвы гетмана Станіслава Жалкеўскага па вуліцах Гродна прайшло ў нядзелю 4 снежня. Рэканструктары ішлi ад Новага замка да кафедральнага касцёла святога Францішка Ксаверыя, дзе прайшла iмша ў гонар караля польскага і вялікага князя літоўскага.
[irp posts="5455″ name=" Баторый — наша агульная гісторыя". Польскія гусары нагадалі гродзенцам пра караля"]
Па дарозе да галоўнага касцёла горада рэканструктары ўсклалі кветкі да помніка на месцы узарванай Фары Вітаўта.
Сустракала рэканструктараў вялікае мноства людзей. Многія пляскалі і падбягалі фатаграфавацца.
Нагадаем, польскія рэканструктары эпохі ХVI стагоддзя прыехалі ў Гродна на два дні каб ушанаваць памяць караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя, які 430 гадоў таму памёр у Гродне.
[irp posts="1699″ name="Каб з гвалтаўніка і забойцы не зрабілі героя. Чаму ў Гродне чым хутчэй трэба паставіць помнік Стэфану Баторыю"]