Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

AKUTE прэзентуюць у Гродне новы альбом, а «Аддис Абеба» вернецца пасля доўгага перапынку

11 снежня ў зале Цэнтра культуры (Дзяржынскага, 1) пройдзе прэзентацыя новага альбома магілёўскага гурта AKUTE «Płastyka».

Новую студыйную працу дыска-дэкаданс трыа ўжо паспелі назваць самай меладычнай у гісторыі гурта. “Свежаспечаны рэліз уяўляе сабой шчыльна збіты 40-хвілінны каравай меладычнага року на тэмы хуткаплыннасці жыцця, стомленасці ад кахання і холаду ў вачах”, – піша 34mag.net.

Запіс альбому доўжыўся два гады, цягам якіх AKUTE паспелі выступіць з канцэртамі не толькі ва ўсіх буйных гарадах Беларусі, але і ў Польшчы, Украіне, Чэхіі, у тым ліку на вялікіх фестывалях “МОСТ”, “Рок за Бобров”, “Басовішча”, Atlas Weekend, Respublica і іншых. Сродкі на стварэнне альбомы былі сабраныя цягам двух месяцаў праз краўдфандынг платформу ulej.by.

akute-abeba-2016-internet-1

Прэзентацыя новага альбому ў Гродне  адбудзецца 11 снежня ў зале  Цэнтра культуры (Дзяржынскага,1) разам з гуртом “АДДИС АБЕБА”, які аднавіў дзейнасць пасля доўгага перапынку.

Пачатак у 18.00. Квіткі 14 р. папярэдне,16р. у дзень падзеі.

Тэлефон касы: 74-17-78

Інфа: +375 33 3213570

Спампаваць новы альбом «Płastyka» http://34mag.net/piarshak/post/plastyka/

Чытайце яшчэ:  Гарадзенскія лютэране ўсталююць сонечныя батарэі на доміку пастара

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары