Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

У Брузгах не пусцілі ў Беларусь дзвюх полек: яны пачулі пра бязвізавы рэжым і проста селі ў аўтобус

Фота: PAP

Дзве жанчыны сярэдняга веку пачулі па польскім радыё, нібыта Беларусь адмяніла візы. Пры гэтым яны ніяк не праверылі гэтую інфармацыю. У суботу, 29 кастрычніка, яны паспрабавалі ўехаць у Беларусь, але памежнікі былі вымушаныя іх развярнуць.

Жанчыны прыехалі ў пункт пропуску Брузгі на рэйсавым аўтобусе каля 18.00. Яны мелі з сабой толькі пашпарты і не ведалі, што для ўезду ў Беларусь трэба атрымаць адмысловы пропуск ад турфірмы. Беларускім памежнікам давялося адправіць жанчын назад у Польшчу. Пра гэты інцыдэнт паведаміў адзін з пасажыраў суседняга аўтобуса, гродзенец Андрэй Ціхаміраў.

Прэс-сакратар Гродзенскай памежнай групы Сяргей Шумейка днём 31 кастрычніка не меў яшчэ інфармацыі пра гэтую падзею.

Чытайце яшчэ:  Гродна ў першы бязвізавы ўікэнд наведалі 39 замежных турыстаў
comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары