Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

«Лідсельмаш» не змог прабіцца ў элітны раўнд Кубка УЕФА па міні-футболе

Адна перамога і дзве паразы не дазволілі лідчанам прабіцца ў наступны раўнд Кубка УЕФА. Чэмпіён Беларусі заняў толькі трэцяе месца ў сваёй групе і завяршыў выступленне ў еўракубку.

Асноўны раўнд Кубка УЕФА, праходзіў з 12 па 15 кастрычніка ў Бялградзе. У першым матчы лідская каманда ўпэўнена абыграла грэцкую «Ацiну-90» з лікам 3:1. На наступны дзень футбалісты «Лідсельмаша» саступілі харвацкаму «Нацыяналу» (0:1).

У заключным матчы з сербскім клубам «Экономац» беларускую каманду задавальняла толькі перамога, але жаданага выніку «Лідсельмаш» не дабіўся і мінімальна прайграў суперніку з лiкам 1:0.

Такім чынам, лідчане скончылі выступленне ў групе на трэцім месцы. Барацьбу ў элітным раўндзе турніру працягнуць «Нацыянал» і «Экономац».

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары