Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Гарадзенцам прапануюць бясплатна вывучаць польскую мову анлайн

Платформа polskijazyk.pl, створаная адмыслова для рускамоўных людзей, якія хочуць авалодаць польскай мовай, існуе ўжо год. Кожны можа бясплатна праходзіць заняткі на ўзроўнях ад A1 да B1, а неўзабаве на сайце з’явяцца і заняткі больш высокага ўзроўню.

Над метадычнай часткай працавалі спецыялісты-філолагі з вялікім досведам навучання польскай мове замежнікаў. Кожны з узроўняў складаецца з тэматычных заняткаў, у якіх выкарыстоўваецца 12 розных відаў інтэрактыўных практыкаванняў. Карыстальнікі могуць праслухаць больш за 1000 аўдыяфайлаў, запісаных прафесійнымі дыктарамі. Граматычныя табліцы можна захоўваць сабе на камп’ютар і карыстацца незалежна ад платформы.

720-2

За год існавання на сайце polskijazyk.pl зарэгістравалася 27 тысяч чалавек, 60% з якіх вяртаецца сюды, каб працягваць вывучаць не толькі мову, але і культуру ды гісторыю краіны-суседкі.

Навінкай гэтай восені стаў адаптыўны дызайн – цяпер карыстацца платформай зручна і з мабільных прылад. Таксама гэтай восенню на сайце з’явяцца заняткі новага ўзроўню – B2. З такім узроўнем можна ўжо здаваць афіцыйны экзамен на атрыманне моўнага сертыфіката ў Польшчы.

Чытайце яшчэ:  Знакамітую “ладдзю” ХІІ ст. можна было пабачыць на шахматным турніры ў Новым замку

Платформу распрацаваў фонд “Акно на Усход” з Беластока пры падтрымцы Міністэрства замежных справаў Польшчы. Гэта ўнікальны праект – настолькі прафесійнага бясплатнага анлайн-інструменту для вывучэння польскай мовы дагэтуль наогул не існавала.

Polskijazyk.pl можа быць карысны тым, хто плануе навучацца ці працаваць у Польшчы або проста паехаць туды турыстам. Напрацоўкамі платформы могуць таксама карыстацца моўныя школы, арганізатары адукацыйных курсаў, рэпетытары і іншыя прафесіяналы ў сферы адукацыі.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары