Правілы выкарыстання

Дадзены збор правілаў распаўсюджваецца на матэрыялы, змешчаныя на Hrodna.life, калі асобна не пазначана іншае. Пад кантэнтам разумеецца тэкставы матэрыял, фота, відэа, якія створаны рэдакцыяй Hrodna.life.

Што можна рабіць з кантэнтам?

Вы можаце капіраваць, распаўсюджваць, цытаваць, рэміксаваць, адаптаваць кантэнт Hrodna.life і ствараць вытворныя творы (тэкст, фота, відэа), у тым ліку для камерцыйных патрэб, да таго часу, пакуль вы прытрымліваецеся гэтых жа ўмоваў у дачыненні да сваіх новых твораў, пабудаваных на аснове гэтага. Усе новыя творы будуць адпавядаць тым жа ўмовам. Галоўнае патрабаванне – наяўнасць гіперспасылкі на Hrodna.life як крыніцу кантэнту. Поўны тэкст ліцэнзіі – Creative Commons Attribution Share-Alike 4.0 International.

Hrodna.life падтрабуе ў дачыненні да сваіх фотаздымкаў пазначаць іх крыніцу пад тэкстам артыкула, пад назвай артыкула або пад фота непасрэдна ў выглядзе “Фота: Hrodna.life”.

Кантэнт, запазычаны Hrodna.life з іншых рэсурсаў, распаўсюджваецца паводле правілаў гэтых рэсурсаў.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца ў рэдакцыю па email [email protected]