У 2008 годзе ў Гродне знеслі адзін з пяці самых старых будынкаў горада. І ніхто гэтага не заўважыў, бо гісторыкі і самі яшчэ пра яго амаль нічога не ведалі.

«Рэканструкцыя» Гродна, якая праводзілася былым губернатарам Уладзімерам Саўчанкам у 2005−2009 гг., была суцэльным кашмарам для гісторыка-культурнай спадчыны горада. Закатаная ў плітку Савецкая плошча, знос будынкаў на Новым Свеце, знесеная карэтная палаца віцэ-адміністратара 18 ст. — гэты спіс можна доўжыць і доўжыць…

Аднак некаторыя суперкаштоўныя будынкі Гродна зніклі ў тыя гады так і не будучы «апазнанымі» гісторыкамі. Веды пра архітэктуру нашага горада былі яшчэ занадта слабыя, каб належным чынам ацаніць маштаб пагрозы і паспрабаваць абараніць гэтыя будынкі.

Напрыклад, быў развалены адзін з магнацкіх палацаў на Падоле, які лічыўся сціплай прыбудоўкай да былога тэкстыльнага камбіната.

Але самай вялізнай стратай стала знічшэнне былых каралеўскіх канюшняў, узведзеных яшчэ ў 16 ст. Там трымалі сваіх коней каралі Жыгімонт Аўгуст і Стэфан Баторый. Выглядае, што гэты будынак уваходзіў у пяцёрку самых старых будынкаў нашага горада. Сёння пра яго разбурэнне пісалі б усе сайты, а тады проста не заўважылі.

Раскажам яго гісторыі пры дапамозе малюнкаў, планаў і фатаздымкаў.

Каштоўнасць, пра якую не ведалі. Як 10 гадоў таму ў Гродне зруйнавалі будынак XVI ст.
Знакаміты будынак Stabula Regia — каралеўскія стайні - вельмі добра бачны на гравюры Цюнта-Адэльгаўзэра 1568 г. Яшчэ няма бернардынскага касцёла, а стайні ўжо ёсць. Навокал скачуць коннікі каб прадэманстраваць прызначэнне будынка.

Каштоўнасць, пра якую не ведалі. Як 10 гадоў таму ў Гродне зруйнавалі будынак XVI ст.
План бернардынскага манастыра 1804 г. Кругам абведзеныя будынкі стайняў, якія былі ўключаны ў манастырскі комплекс.
Каштоўнасць, пра якую не ведалі. Як 10 гадоў таму ў Гродне зруйнавалі будынак XVI ст.
Самы стары фотаздымак Гродна. У 1861 г. існавалі яшчэ абодва вялікія будынкі стайняў. Праз некаторы час больш доўгі будынак разваляць, а другі пражыве яшчэ больш за сто гадоў.
Каштоўнасць, пра якую не ведалі. Як 10 гадоў таму ў Гродне зруйнавалі будынак XVI ст.
На плане 1932 г. будынак стайняў добра бачны. Чырвонымі контурамі нанесены будынак школы № 1.
Каштоўнасць, пра якую не ведалі. Як 10 гадоў таму ў Гродне зруйнавалі будынак XVI ст.
На здымку 1979 г. добра бачна, што будынак стайняў спакойна прастаяў у двары элітарнай гродзенскай школы ўсю другую палову ХХ ст.
Каштоўнасць, пра якую не ведалі. Як 10 гадоў таму ў Гродне зруйнавалі будынак XVI ст.
У верасні 2008 г. будынка ўжо няма. Таксама няма і дрэваў. Бетонную гаргару актавай залы больш нічога не закрывае ад прагляду.