У малых гарадах магчымасцей для людзей з інваліднасцю менш. Каб з маленства прывучаць «асаблівых» дзяцей да актыўнасці і зрабіць іх жыццё цікавейшым, у Смаргоні стварылі інтэрактыўны лялечны тэатр. У ім валанцёры-школьнікі ставяць спектаклі, а дзеці назіраюць за імі анлайн.

— Тэатр лялек «Праменьчык» працуе на базе гарадской дзіцячай бібліятэкі шмат гадоў. У размовах з калегамі з Цэнтра карэкцыйна-развіваючай адукацыі і рэабілітацыі мы зразумелі, што дзеці з інваліднасцю абмежаваны ў прасторы. Яны не выходзяць за межы школы і дома. У нас узнікла ідэя аб’яднаць дзяцей з інваліднасцю і стварыць тэатр лялек анлайн, — кажуць стваральнікі.

“Праменьчык” для дзяцей. Як сацыялізуюць дзяцей-інвалідаў у Смаргоні

Нас знаёмяць з дзеткамі з інваліднасцю, якія ўсміхаюцца і махаюць з экрана. Іх пяцёра: Віка, Станіслаў, Кірыл, Дзіма і Павел. Звычайна дзяцей больш, але некаторыя з’ехалі на канікулы. Падключыцца да канферэнцыі можа кожны жадаючы.

З экрану дзеці назіраюць за репетыцыямі і пастаноўкамі, для іх праводзяць віктарыны па казкам. Акторы спектаклю — валанцёры з смаргонскай школы. Іх тут ласкава называюць «мурашамі» і «пчолкамі». У працэсе рэпетыцый адбываецца самае важнае. Дзеці на працягу 24 заняткаў знаёміліся, размаўлялі. А пасля пасябравалі і цяпер камунікуюць па скайпе. Цягам наступнага навучальнага года да ініцыятывы прыяднаюцца дзеці, якія знаходзяцца на хатнім навучанні.

“Праменьчык” для дзяцей. Як сацыялізуюць дзяцей-інвалідаў у Смаргоні

У рэпертуары тэатру спектакль-казка пра пеўня, якога забрала ліса, «Каша из топора» і паказ «Береги свой дом — свою планету», які накіраваны на эка-адукацыю. Рэжысёры сыходзяць з набораў лялек, якія маюць, і часам самі шыюць касцюмы. Да таго ж, тэатр мабільны і можа выступаць на выяздзе. Напрыклад, яны выступалі на свяце 9 мая ў горадзе.

Як тэхналогіі дапамагаюць камунікаваць

Гэта ініцыятыва мае доўгую назву «Арганізацыя асяроддзя для пераадолення сацыяльнай ізаляванасці дзяцей з інваліднасцю пры дапамозе стварэння лялечнага тэатра «Праменьчык» у рэжыме онлайн гарадской дзіцячай бібліятэкі «.

Ініцыятыва накіравана на арганізацыю паўнавартаснага дасугу і павышэння якасці жыцця дзяцей з інваліднасцю. Тэхналогія відэаканферэнцыі дазволіла дзецям бачыць і чуць адзін аднаго, займацца лялечнымі пастаноўкамі і адпрацоўваць іх у інтэрактыўным рэжыме. Чаму відэаканферэнцыя? Бо дзяцей на заняткі ў Цэнтр карэкцыйна-развіваючай адукацыі і рэабілітацыі прывозяць з усяго раёна. Прывозіць іх на рэпетыцыі лялечнага тэатра — гэта дадатковыя расходы. Да таго ж, дзеці з інваліднасцю псіхалагічна траўматычныя. Іншае асяроддзе можа пашкодзіць іх псіхалагічнаму здароўю. І бацькі не заўсёды гатовыя адпусціць дзіця ў вялікі свет.

«Часам не разумеюць, што ім гэта трэба»

Ініцыятыва рэалізуецца ў межах праграмы тэрытарыяльна-арыентаванага развіцця ПРАААН і фінансуецца Еўразвязу. У партнерах «Праменьчыка», у тым ліку фінансавых, — Цэнтр карэкцыйна-развіваючай адукацыі і рэабілітацыі, Смаргонская раённая бібліятэка, «Белая Русь» і мясцовыя бізнэсоўцы. Каб стварыць ініцыятыву, у памяшканні зрабілі рамонт, набылі абсталяванне і навучыліся з ім працаваць.

— Я па адукацыі біёлаг і ведаю, што такое сіндром Дауна. Гэта суправоджваецца цяжкімі арганічнымі паразамі. І ёсць фільм пра хлопца з сіндромам дауна, які ўмее чытаць, размаўляць, грае ў аркестры. Калі ў чалавека ёсць магчымасць сацыялізацыі, ёсць шанец, што ён будзе развівацца, — кажа Генадзій Бычко, намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама.

“Праменьчык” для дзяцей. Як сацыялізуюць дзяцей-інвалідаў у Смаргоні

Стваральнікі тэатру кажуць, што цяпер грамадства лепш падрыхтавана да таго, каб прымаць такіх людзей. На рэпетыцыях дзеці камунікуюць. Школьнікі былі на экскурсіі ў ЦКРА. Яны ўжо ведаюць, што асаблівыя дзеці існуюць. Гэта дапамагае ім без іроніі глядзець у бок асаблівага дзіцяці і па-іншаму на яго рэагаваць.

— У нашым грамадстве ёсць вялікі прагрэс у адносінах да такіх людзей, — кажуць яны. — Яшчэ гадоў дзесяць таму мы так часта не бачылі людзей на інвалідных вазках. Некаторым бацькам было нават сорамна казаць пра тое, што ў іх нездаровыя дзеці. А сёння мы бачым, якія выдатныя спектаклі ствараюць людзі з сіндромам Дауна, збіраючы аншлаг. І хочацца дапамагаць і ведаць, што ты патрэбны людзям. Часам тыя, каму ты прапануеш, не заўсёды разумеюць, што ім гэта трэба. Трэба ім гэта даносіць.


Летняя женская обувь настолько разнообразна и привлекательна, что порой разбегаются глаза. Самая востребованная обувь летом — это, конечно же, шлепанцы. Предлагаем вашему вниманию оригинальные шлепанцы Битис. На сайте https://tavi.in.ua/catalog/zhenskaya-obuv/zhenskaja-letnjaja-obuv представлен широкий выбор по доступной стоимости.